У ХОДЗЕ АДЗІНАГА ДНЯ ІНФАРМАВАННЯ
У межах лютаўскага адзінага дня інфармавання інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале са старшынёй райвыканкама Міхаілам Гулым правяла сустрэчу з калектывам педагогаў і тэхнічных работнікаў СШ №2 імя К.П.Арлоўскага.
Кіраўнік раёна паведаміў прысутным аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Кіраўшчыны за мінулы год і планах для рэалізацыі на год 2020-ты.
Па тэме АДІ “Транспартны комплекс Рэспублікі Беларусь: стан і перспектывы яго развіцця” выступіў дырэктар філіяла “Аўтапарк №14” ААТ “Магілёўаблаўтатранс” Аляксандр Марус. Інфармацыя ў маштабах краіны была дапоўнена мясцовай. Прагучалі адказы на цікавячыя настаўнікаў пытанні.
Пэўнае месца занялі тэмы прафілактыкі злачынстваў, правапарушэнняў, а таксама пажарнай бяспекі – іх асвятлілі начальнік РАУС Аляксандр Шункевіч і начальнік РАНС Сяргей Собаль.
Педагогі выказалі заўвагі і прапановы па пытанні забеспячэння дарожнай бяспекі, якія былі ўзяты на кантроль.
Цікавасць прысутных выклікалі звесткі пра страхавыя паслугі, якія прывяла дырэктар прадстаўніцтва Беларускага РУСП “Белдзяржстрах” па Кіраўскім раёне Ірына Таркан.