Давайце наводзіць парадак разам!
На двары – вясна. Начныя маразы, сонечныя дзянькі і ветрык паспелі «падсушыць» вуліцы і двары, і ўжо самы час актыўна брацца за іх добраўпарадкаванне. Дбайныя гаспадары, не чакаючы напамінкаў, наводзяць парадак на сваіх прыдамавых тэрыторыях. Не застаюцца ў баку ад гэтай важнай справы калектывы арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў горада і раёна.
Актыўна ўключыліся ў работы па навядзенні чысціні і парадку на зямлі прадстаўнікі СШ №2 імя К.П.Арлоўскага. На прышкольнай тэрыторыі ўстаноўлены малыя архітэктурныя формы, альтанка і месцы адпачынку, якія кожны год рамантуюцца і падфарбоўваюцца. Акрамя гэтага, яны ўладкавалі і даглядаюць кветнік каля стэлы ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, побач радуюць вока кіраўчан і гасцей горада малыя архітэктурныя формы ў выглядзе вялізных парасонаў.
Навядзенне парадку на зямлі – справа агульная. Кожнаму з нас прыемна прайсціся па вуліцах населенага пункта, дзе пануюць чысціня і прыгажосць.
Фота Людмілы СЯМЁНАВАЙ.