Падзяка прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь аб’яўлена Мікалаю Белакурскаму з ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”
Высокай урадавай узнагароды ўдастоены трактарыст-машыніст ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Мікалай Белакурскі. Яму аб’яўлена Падзяка прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Сяргея Румаса за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу.
М.І.Белакурскі ўзнагароджаны ордэнам Пашаны, медалём “За працоўныя заслугі”. 38 год ён шчыруе на карысць “Рассвета”. Любая земляробская справа яму па сілах, кіраўніцтва давярае гэтаму вопытнаму механізатару розныя ўчасткі работ з упэўненасцю, што ўсё будзе выканана адказна, своечасова, з захаваннем тэхналогій. У сёлетнюю веснавую палявую кампанію Мікалай Іванавіч заняты на падрыхтоўцы глебы.
Стараннасць, высокая працоўная дысцыпліна, любоў да зямлі – асноўныя складаемыя высокіх працоўных дасягненняў Мікалая Белакурскага.