Патэлефануйце птушкам!

Патэлефануйце птушкам!

Грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” разам з кампаніяй А1 запусцілі праект “Выйдзі на сувязь з прыродай”.  У беларускіх птушак, першых у свеце, з’явіліся нумары, патэлефанаваўшы па якіх, можна паслухаць спеў 10 відаў пярнатых сяброў.

 Гэтую ідэю для ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” распрацавала ініцыятыва “Крэатон”, якая аб’ядноўвае крэатараў, дызайнераў, менеджараў і стратэгаў, каб дапамагчы сацыяльным ініцыятывам заявіць пра сябе ў грамадстве.

Асноўная мэта праекта – навучыць беларусаў адрозніваць пярнатых па іх галасах.

У Беларусі налічваецца 332 віды птушак, 70 з якіх уключаныя ў нацыянальную Чырвоную кнігу. Птушкам патрэбная ўвага, дапамога і абарона. Актывісты “Аховы птушак Бацькаўшчыны”  упэўненыя, што праект “Выйдзі на сувязь з прыродай” будзе нагадваць пра каштоўнасць дзікай прыроды. Больш за тое, такія званкі будуць цікавыя і на ўроках біялогіі ў школах. Каб паказаць, як спяваюць птушкі, настаўнік зможа проста патэлефанаваць ім.

Перад тым, як пачуць голас птушкі па тэлефоне, вас павітаюць «птушыныя сакратары». Іх ролі выканалі акцёры Купалаўскага тэатра Раман Падаляка і Крысціна Дробыш.

Першыя ўласныя нумары з’явіліся ў 10 відаў птушак – самых распаўсюджаных у Беларусі, якіх можна пабачыць у парках, а часам і з акна сваёй кватэры. Многія раней чулі гэтыя галасы, але не ўсе ведалі, каму яны належаць.

Голуб Вялікі – ён сапраўды самы вялікі з беларускіх галубоў! Гэтыя птушкі кормяць птушанят сапраўдным «птушыным малаком» – выдзяленнямі з уласнага валля. А жывуць яны даволі доўга – каля 16 гадоў.

Існуе легенда пра з’яўленне плямкі на горле птушкі малінаўкі – з кроплі крыві Хрыста, апісаная ў апавяданні «Птушка-малінаўка» вядомай шведскай пісьменніцы Сельмы Лагерлёф. Старая назва птушкі «rödbröst» значыць «чырвоныя грудкі», а цяпер шведы называюць яе «rödhake» — «чырвонае падбароддзе».

У шчыглоў самка адрозніваецца ад самца зусім крыху: у яе меншая шырыня кола вакол дзюбы, а спіна не такая яскравая.

Раней многія ўжывалі мяса салаўя, каб адкрыць у сабе ўнікальны талент да спеваў, музыкі, малявання або майстравання. Вага салаўінага язычка – 0,1 г. Прыгатаваны з іх далікатэс падавалі ў Старажытным Рыме на лукулавых пірах. Каб зрабіць адну стограмовую порцыю, кухару даводзілася забіваць каля тысячы птушак…

Самка гіля не такая яскравая, як самец. У яе шчокі, шыя знізу, жывот і бакі – шэра-карычневыя. Цікава, што калі гілі ядуць ягады, то выбіраюць з іх насенне, а мякаць не чапаюць.

Чорны дрозд любіць ціхія, зарослыя месцы з сыраватай глебай. Каб заўважыць яго, трэба ўважліва прыглядацца, і тады нават на фоне цёмнага падлеску можна ўбачыць, як птушка шукае на зямлі, чым бы пажывіцца.

Берасцянкі прылятаюць рана, пад канец сакавіка. Звычайна ў гэты час яшчэ не паўсюль растаў снег. А частка гэтых птушак нават застаецца зімаваць.

Ангельская мянушка сіняй сініцы «nun» значыць «манахіня», якую птушка атрымала ці то за вясёлы нораў, ці то за прыгожую шапачку, якая нагадвае святочны ўбор каталіцкіх манахінь.

У старажытнагрэцкага паэта Эзопа ёсць байка: розныя птушкі зладзілі спаборніцтвы, хто з іх узляціць вышэй за іншых. Самай моцнай птушкай выявіўся арол, і ён падняўся ў неба вышэй за ўсіх. Але ў яго пёрах схаваўся маленікі крапіўнік, і калі арол у зеніце ўжо гатовы быў абвясціць сябе царом, крапіўнік адарваўся ад яго і ўзляцеў вышэй.

Людзі нярэдка падбіраюць на зямлі цалкам здаровых птушанят кугакаўкі, якія ўпалі пасля няўдалай спробы палёту. Палічыўшы іх кінутымі, забіраюць з сабой. Гэтага ні ў якім разе нельга рабіць! Калі ў птушаняці не бачна пашкоджанняў, яго трэба пакінуць на месцы: ён сам здолее вярнуцца ў гняздо. У нашай дапамозе патрэбу маюць толькі аслабленыя або параненыя савяняты.

Тэлефануйце птушкам і атрымлівайце асалоду ад іх цудоўных спеваў!

Па матэрыялах сайта ptushki.org

Последние новости

Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024