Развіццё тэхналогій сувязі патрабуе дынамічнай работы

Развіццё  тэхналогій сувязі  патрабуе  дынамічнай работы

Інтэрнэт, тэлебачанне, тэлефонная сувязь настолькі цесна ўвайшлі ў наша жыццё, што ўжо нават цяжка ўявіць сабе, як раней абыходзіліся без іх. Між тым, яшчэ 15-20 год таму інтэрнэт-паслугі былі не кожнаму па кішэні, і іх якасць прымушала жадаць лепшага, а аб такой колькасці тэлеканалаў на любы густ, якая ў шырокім доступе прапануецца зараз, можна было толькі марыць. Імклівае развіццё тэхналогій сувязі робіць наша жыццё камфортным і дынамічным.
Калектыў РУП “Бел­тэле­кам”, філіялам якога з’яўляецца і Кіраўскі ўчастак электрычнай сувязі Асіповіцкага занальнага вузла электрасувязі, на сённяшні дзень з’яўляецца вядучай тэлекамунікатыўнай кампаніяй краіны, місія якой – аб’ядноўваць людзей, прадастаўля­ючы свабоду зносінаў і атрымання інфармацыі.
Начальнік Кіраўскага ўчаст­ка электрасувязі Аляк­сандр Ткачоў падчас гутаркі з карэспандэнтам раённай газеты напярэдадні прафесійнага свята адзначыў, што шырокі спектр паслуг, якімі зараз карыстаюцца жыхары раёна, і іх высокая якасць патрабуюць ад калектыву арганізаванай, бесперабойна наладжанай, дынамічнай работы. Дзякуючы прафесіяналізму, вопыту і неабыякаваму стаўленню да працоўных абавязкаў кіраўскія сувязісты актыўна ўкараняюць xPON-тэхналогіі: спосаб транспарціроўкі дадзеных пры дапамозе оптавалаконнага кабелю замест меднай жылы.
Электрамеханік сувязі лінейных збудаванняў і абаненцкіх устройстваў Максім Кед расказаў, што для карыстальнікаў асноўныя перавагі пасіўнай аптычнай сеткі – менавіта так расшыфроўваецца абрэвіятура PON – гэта хуткасць, стабільная якасць паслуг, даступнасць “цяжкага” кантэнта – магчымасць свабоднага прагляду відэа ў
HD-якасці, адсутнасць абмежаванняў, калі, напрыклад, валакно дазваляе падключаць да паслуг інтэрактыўнага тэлебачання ZALA па адной лініі адразу некалькі тэлевізараў, лічбавая якасць тэлефоннай сувязі і шмат чаго іншага – карыснага і патрэбнага. Максім Мікалаевіч у калектыве кіраўскіх сувязістаў 15 год. Зараз у яго працоўныя абавязкі ўваходзіць забеспячэнне бесперабойнай работы і эксплуатацыя сродкаў і сетак элекрасувязі, а таксама іх высокаякаснае абслугоўванне.
Аляксандр Ткачоў адзначыў, што гэтага работніка можна назваць высокакласным, ён заўсёды зацікаўлены ў выкананні пастаўленых задач на лепшым узроўні. Максім Кед зарэкамендаваў сябе граматным спецыялістам, а таму калегі паважаюць яго, прычым не толькі за вопыт, а яшчэ і за тактоўнасць, дысцыплінаванасць. Зараз ён
узначальвае цэхавы камітэт пяр­вічнай прафсаюзнай арганізацыі райвузла электрасувязі. Пры непасрэдным удзеле М.М.Кеда 2499 жыхароў Кіраўшчыны атрымалі магчымасць карыстацца паслугамі xPON-тэхналогій. Разважаючы аб важнасці сваёй прафесіі, Максім Мікалаевіч кажа: “Сувязіст адказ­вае за бесперабойную работу сістэм перадачы інфармацыі, не сакрэт, наколькі гэта важна ў сучасным жыцці, таму абавязкі стараюся выконваць добрасумленна і своечасова”.
Яго калега Андрэй Шкрадзюк, электраманцёр лінейных збудаванняў электрасувязі і праваднога вяшчання 4 разраду, далучыўся да нашай размовы: “Калі параўнаць абавязкі сувязіста некалькі дзесяцігоддзяў таму і зараз, то розніца каласальная! Наша стагоддзе імклівага развіцця інфармацыйных тэхналогій, калі аб’ём перадаваемай інфармацыі павялічваецца буйнымі тэмпамі, нам немагчыма расслабляцца, трэба актыўна ўключацца ў работу і адпавядаць патрабаванням часу”.
Па словах Аляксандра Ткачова, Андрэю Міхайлавічу гэта ўдаецца. У калектыве ён – 10 год. За гэты час смог стаць універсальным спецыялістам: якасна выконвае ўстаноўку і абслугоўванне аканечных абаненцкіх устройстваў – тэлефонных апаратаў, мадэмаў, прыставак, тэрміналаў, у тым ліку і з выкарыстаннем xPON-тэхналогій. Менавіта А.М.Шкрадзюк завітвае да абанентаў, каб настроіць інтэрнэтзлучэнні і інтэрактыўнае тэлебачанне, а таксама пракласці кабель, вызначыць і ўхіліць пашкоджанні на сетках сувязі. Свае асноўныя працоўныя абавязкі ён спалучае з функцыямі вадзіцеля службовага аўтамабіля.
Абодва гэтыя спецыялісты актыўна прапануюць жыхарам раёна паслугі электрасувязі, кансультуюць абанентаў, дэманструюць магчымасці новых паслуг. Калектыў Кіраўскага ўчастка электрасувязі прапанаваў кандыдатуры Максіма Кеда і Андрэя Шкрадзюка для аб’яўлення падзякі дырэктара Магілёўскага філіяла РУП “Белтэлекам”.
Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024
Актуально

Делегаты VII ВНС от Кировского района – о своём избрании в конституционный орган страны

23 апреля 2024
Ваше здоровье

Европейская неделя иммунизации проводится на Кировщине

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024

Рекомендуем

Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024