У аграгарадку Мышкавічы ўшанавалі памяць землякоў

У межах акцыі “Беларусь памятае. Памятаем кожнага” ў аграгарадках раёна праходзіць урачыстае ўскладанне вянкоў і кветак да магіл воінаў і партызан. Ушаноўваецца памяць загінуўшых падчас Вялікай Айчыннай вайны ў барацьбе з ворагам за свабоду і незалежнасць Айчыны, а таксама былых франтавікоў, якія ўнеслі важкі ўклад у мірнае будаўніцтва і пакінулі жыццё у наступныя гады.

У аграгарадку Мышкавічы вянкі былі ўскладзены да магілы і бюста першага старшыні калгаса “Рассвет”, Героя Савецкага Саюза, Героя Сацыялістычнай Працы Кірылы Пракопавіча Арлоўскага. У цырымоніі прынялі ўдзел дырэктар ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Аляксандр Багель, яго намеснік па ідэалагічнай рабоце Наталля Шапавалава, старшыня Мышкавіцкага сельскага Савета дэпутатаў Жанна Камінская. Яны ўшанавалі памяць легендаргнага старшыні мінутай маўчання.

Вянок быў ускладзены да магілы другога старшыні “Рассвета” – Васіля Канстанцінавіча Старавойтава, двойчы Героя Сацыялістычнай Працы, які прымаў удзел у Вялікай Айчыннай вайне.

Кошык з кветкамі памяці прадстаўнікі мясцовай улады і гаспадаркі ўсклалі да Мемарыяла Славы, узведзенага ў гонар 132-х загінуўшых падчас вайны аднавяскоўцаў, а таксама да брацкай магілы на мясцовых могілках, дзе пахаваны 25 воінаў, якія загінулі ў  чэрвені 1944 года, і партызан 9-й Кіраўскай брыгады М.Е.Багатка. Іх памяць прысутныя ўшанавалі мінутай маўчання.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.   

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.