З віншаваннямі – да ветэранаў вайны

Сёння, напярэдадні 75-годдзя Вялікай Перамогі, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны Кіраўшчыны прымалі шчырыя віншаванні з нагоды свята, удзячнасць за самаадданасць і гераізм, праяўленныя ў барацьбе з ворагам, за прадастаўленую наступным пакаленням  магчымасць жыць у мірнай краіне.

Намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Бяляўская наведала ў в.Вілы ветэрана вайны Канстанціна Фёдаравіча Баранчука, уручыла яму юбілейны медаль “75 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў”, кветкі, віншавальныя паштоўкі, памятны падарунак.

У гады ваеннага ліхалецця сённяшні ветэран у саставе воінаў 2-га Беларускага фронту вызваляў Беларусь, Польшчу, Усходнюю Прусію, разам з баявымі таварышамі ўдзельнічаў у баях за Кёнігсберг.

З віншаваннямі і падарункамі завітала Таццяна Бяляўская ў да Галіны Міхайлаўны Бураковай, якой у гады Вялікай Айчыннай вайны давялося перажыць блакаду Ленінграда. Дагэтуль бярэдзяць сэрца жанчыны ўспаміны пра тыя трывожныя дні і ночы. Галіна Міхайлаўна ўзнагароджана знакам “Жыхару блакаднага Ленінграда”. Сёння ёй быў уручаны юбілейны медаль “75 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў”.

Ушанаванне ветэранаў будзе працягвацца заўтра, у Дзень Перамогі.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.