Не проста захапленне, а стыль жыцця

Не проста захапленне,  а стыль жыцця

Футбол з’явіўся ў жыцці кіраўчаніна Арцемія Дразда, які з 2017 года ўваходзіць у састаў нацыянальнай зборнай каманды Беларусі па пляжным футболе, калі яму было 6 год…


Ён расказвае: “Да нас – першаклашак СШ №1 завіталі трэнеры ДЮСШ і прапанавалі паспрабаваць сябе ў розных відах спорту. Так я ўпершыню трапіў на футбольнае поле. Гадоў да 10-11-ці наведваў трэніроўкі нерэгулярна, пазней зразумеў, што хачу займацца спортам сур’ёзна, асэнсавана. Можна сказаць, што з гэтага моманту і пачаўся мой шлях у вялікі футбол”.
Першыя трэнеры Арцемія, якіх ён паважае і цэніць, – Валерый Галомзік, Алег Новікаў і Вадзім Бокач, – навучылі яго асновам футбольнай тактыкі – забіць як мага больш галоў у вароты саперніка і як мага менш прапусціць у свае. Акрамя таго разгледзелі ў юным футбалісце патэнцыял і сумесна працавалі над удасканаленнем майстэрства, развіццём магчымасцей. Разам з Вадзімам Бокачам Арцемій зараз у саставе нацыянальнай зборнай па пляжным футболе абараняе гонар Беларусі на міжнародных спаборніцтвах. Менавіта Вадзім Мікалаевіч – так звяртаецца да былога трэнера, а зараз паплечніка па камандзе Арцемій, запрасіў яго паспрабаваць сябе ў пляжным футболе. Некаторы час Дрозд быў самым маладым футбалістам у камандзе Кіраўскай СДЮШАР.
Дзіцячае захапленне, якое з часам перарасло ў паспяховую кар’еру і стыль жыцця, падштурхнула юнака звязаць са спортам і будучую прафесію. Удзел у матчах ён спалучае з вучобай на завочным аддзяленні БДПУ імя Максіма Танка на факультэце фізічнага выхавання.
У футбольнай біяграфіі нашага суразмоўцы – гульні ў саставе маладзёжнай зборнай краіны па пляжным футболе, а таксама за клуб “Элмонт” (Расія), каманду “Гроднааблспорт” і іншыя. Зараз ён – нападаючы “СДЮШАР” (Кіраўск), удзельнічае ў XIII чэмпіянаце Беларусі па пляжным футболе. Самадысцыплінаванасць, выдатная гульня – ніводны матч не абыходзіцца без галоў аўтарства Дразда, высокі клас фізічнай падрыхтоўкі– вось, што вылучае на гульнявым полі маладога футбаліста.
8 мая Арцемію Дразду было прысвоена званне майстра спорту Рэспублікі Беларусь.
Захапленне футболам знаходзіць падтрымку з боку матулі нашага суразмоўцы – Любові, якая з’яўляецца балельшчыкам каманды “СДЮШАР” і ўважліва сочыць за гульнёй сына, а таксама жонкі Вікторыі з якой Арцемій звязаў свой лёс у агульнае сямейнае жыццё летась.
Малады чалавек адзначае: “Мне часта прыходзіцца адлучацца з дому на гульні, зборы, трэніроўкі, асабліва ў сезон – канец вясны – пачатак восені. Таму вельмі ўдзячны маім родным за падтрымку і разуменне. Надзейны тыл – аснова поспеху ў любой справе, ці то ў спорце, ці то ў кар’еры – ва ўсім!”.
Крыніца энергіі, сіл і натхнення для Арцемія – яго родныя і блізкія, таварышы, а таксама чацвераногі сябар – сабака Бруна пароды бігль.
Хлопчыкам, якія таксама мараць стаць паспяховымі футбалістамі, Арцемій Дрозд раіць не спыняцца, калі паставілі перад сабой такую мэту, пастаянна і сур’ёзна трэніравацца, не адчайвацца, калі што-небудзь будзе не атрымлівацца, і абавязкова верыць у свае сілы.
Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота аўтара.

Последние новости

В стране и мире

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
В стране и мире

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024