На пашыў масак робіць акцэнт швейны цэх Кіраўскага райспажыўтаварыства

Пашывам масак, якія выкарыстоўваюцца для мінімізацыі рызыкі распаўсюджвання інфекцый, выкліканай каранавірусам СОVID-19, калектыў вытворчага аддзела райспажыўтаварыства заняўся яшчэ ў пачатку сакавіка. Часова быў прыпынены пашыў іншых рэчаў, акцэнт зрабілі менавіта на шматразовыя маскі. Работнікамі швейнага цэху іх выраблена ўжо больш за 7 тыс. штук.
Першыя партыі сродкаў абароны былі выкарыстаны на ўласныя патрэбы: маскамі забяспечылі работнікаў гандлю, грамадскага харчавання, іншых падраздзяленняў райспажыўтаварыства. Зараз прадукцыя швейнага цэху для прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі вырабляецца па заказах прадпрыемстваў і арганізацый раёна, рэалізоўваецца праз аб’екты гандлю.
Як адзначыла начальнік вытворчага аддзела райспажыўтаварыства Святлана Васільева, у сувязі з тым, што маскі зараз карыстаюцца павышаным попытам, асноўны накірунак яны і робяць на выпуск дадзенай прадукцыі. Спачатку выкарыстоўвалі для пашыву масак марлю, потым перайшлі на 100-працэнтную бавоўну, вырабы з якой больш падабаюцца кіраўчанам, бо яны лепш носяцца, не губляюць свайго першапачатковага выгляду і пасля некалькіх разоў мыцця. Да таго ж, тканіну для масак купляюць рознага колеру, у выніку яны атрымліваюцца не толькі карыснымі ў мэтах прафілактыкі інфекцыйных захворванняў, а і па-летняму рознакаляровымі.
Пашывам шматразовых масак займаюцца 3 спецыялісты: кладаўшчык, якая таксама занята раскроем тканіны Алена Міхалап, швачкі Яўгенія Папова і Клаўдзія Падаляк.
Фота Людмілы СЯМЁНАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.