Чарговыя поспехі аграрыяў

Чарговыя поспехі  аграрыяў

Флагманам сярод галін народнай гаспадаркі раёна з’яўляецца аграпрамысловы комплекс. Руплівых працаўнікоў АПК вылучаюць прафесійнае майстэрства, настойлівасць у дасягненні вызначаных мэт. І іх плённая праца, заснаваная на захаванні тэхналогій, удастойваецца ўзнагарод на розных узроўнях.

Напярэдадні галоўнага свята краіны прыйшла радасная навіна, што прадстаўнікі сельскагаспадарчай галіны раёна ў чарговы раз дасягнулі важкіх поспехаў: сталі пераможцамі ў розных намінацыях абласнога спаборніцтва за дасягненне лепшых паказчыкаў у развіцці аграпрамысловага комплексу за 2019 год, вынікі якога падведзены Магілёўскім аблвыканкамам.

У намінацыі “Вытворчасць бульбы” сярод сельскагаспадарчых і іншых арганізацый (іх філіялаў) 3 месца прысуджана ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” з уручэннем дыплома Магілёўскага аблвыканкама III ступені і грашовага ўзнагароджання ў памеры 50 базавых велічынь.
Шэраг працаўнікоў, большасць якіх – рассветаўцы, вызначыўся ў намінацыі “Лепшыя работнікі, занятыя ў сельскагаспадарчай вытворчасці”.
Сярод камбайнераў корма­ўборачных камбайнаў сельскагаспадарчых і іншых арганізацый (іх філіялаў) вылучыўся трактарыст-машыніст Канстанцін Пятруша з ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, ён адзначаны дыпломам Магілёўскага аблвыканкама і грашовым узнагароджаннем у памеры 20 базавых велічынь.
Канстанцін Канстанцінавіч добра разумее, наколькі важная для іх сельгасарганізацыі, дзе самы вялікі ў раёне грамадскі статак, корманарыхтоўчая кампанія. Ён шчыруе на палетках на сваім кормаўборачным камбайне, забяспечваючы высокія рэзультаты па колькасці і якасці кармоў, і заўжды ў лідарах працоўнага спаборніцтва.
Сярод звёнаў аператараў машыннага даення, дасягнуўшых найвышэйшых удояў малака ад каровы (пры даенні малака ў даільных залах) вызначылася звяно ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” ў саставе Тамары Прыходзька і Валянціны Клімовіч, якое ўзнагароджваецца дыпломам Магілёўскага аблвыканкама і грашовым узнагароджаннем у памеры 100 базавых велічынь.
Тамара Станіславаўна і Валянціна Віктараўна працуюць на новай МТФ “Мышкавічы”, адпавядаючай самым сучасным стандартам, у мінулым годзе надаілі 1121186 кг малака (на кожнага аператара), удой склаў 8526 кг.
Сярод аператараў жывёлагадоўчых комплексаў і механізаваных ферм па вырошчванні буйной рагатай жывёлы старэй шасцімесячнага ўзросту, дасягнуўшых найвышэйшых сярэднясутачных прываг, у ліку пераможцаў абласнога спаборніцтва – Наталля Навуменка з КСУП “Чыровны баец”, яна ўдастоена дыплома Магілёўскага аблвыканкама і грашовага узнагароджання ў памеры 20 базавых велічынь.
Наталля Валер’еўна шмат год адпрацавала ў жывёлагадоўчай галіне гаспадаркі на ферме “Дваранінавічы”. Сярэднясутачная прывага яе гадаванцаў па выніках мінулага года склала 975 г – самая высокая ў раёне.
Сярод тэхнікаў, занятых штучным асемяненнем кароў і цялушак, дасягнуўшых найбольшага выхаду цялят ад 100 кароў і цялушак, але не менш 100 цялят, на перадавых пазіцыях – Васіль Фядотаў з КСУП “Барчыцы-агра”, ён узнагароджваецца дыпломам Магілёўскага аблвыканкама і грашовым узнагароджаннем у памеры 20 базавых велічынь.
Васіль Пятровіч – прафесіянал сваёй справы, на працягу некалькіх год ён – у лідарах раённых і абласных конкурсаў тэхнікаў-асемянатараў. Не лішнім будзе дадаць і яго актыўны ўдзел у грамадскай рабоце. Мнагадзетная сям’я Фядотавых стала пераможцай рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла-2019”.
Сярод лепшых вадзіцеляў грузавых аўтамабіляў, дасягнуўшых найбольшага аб’ёму работ у тона-кіламетрах, – Фёдар Кукабака з ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”. Шмат год Фёдар Пятровіч добрасумленна і адказна працуе падчас розных сельскагаспадарчых кампаній і заўжды ў ліку перадавікоў.
Сярод цяплічніц, дасягнуўшых найвышэйшай ура­джайнасці агародніны з аднаго квадратнага метра на абслугоўваемай плошчы закрытага грунту поспехаў у абласным спаборніцтве дасягнулі Наталля Андрэева і Кацярына Бяляўская з ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”. Кожная ўдастоена дыплома Магілёўскага аблвыканкама і грашовага ўзнагароджання ў памеры 20 базавых велічынь.
Жанчыны ўносяць важкі ўклад у агульныя паказчыкі цяплічнага камбіната: летась, працаваўшы на вырошчванні агуркоў, Наталля Вікенцьеўна ў сярэднім з аднаго квадратнага метра атрымала 53,93 кг сакавітай агародніны, Кацярына Генадзьеўна – 53,53 кг.
Шчыра віншуем пераможцаў абласнога спаборніцтва, жадаем новых працоўных дасягненняў!

Последние новости

В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
В стране и мире

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024