З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!
Паважаныя жыхары Кіраўшчыны!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
3 ліпеня займае асаблівае месца ў гісторыі дзяржавы, з’яўляецца яркім увасабленнем гераічнага мінулага беларускага народа ў барацьбе за вызваленне Радзімы, сімвалам гераізму, воінскай доблесці і патрыятызму, веры і аптымізму для будучых пакаленняў.
Бяспрыкладны подзвіг народа ў імя Свабоды, Міру і Справядлівасці ніколі не памеркне ў нашай памяці.
Мы ўдзячныя нашым дарагім ветэранам за тое, што, абараніўшы ў кровапралітных бітвах мірнае жыццё, адкрылі шырокія магчымасці для духоўнага развіцця, эканамічнага росту і дабрабыту кожнага грамадзяніна нашай краіны.
Рэспубліка Беларусь прайшла слаўны шлях працы і стварэння. Зараз мы жывем у суверэннай дзяржаве, штодзённай працай уносім свой уклад у яго сацыяльна-эканамічнае развіццё.
Жадаем усім жыхарам Кіраўскага раёна здароўя, поспехаў, стабільнасці, упэўненасці ў сваіх сілах і заўтрашнім дні. Хай над вамі заўсёды будзе чыстае неба, спакой у сэрцах і дабрабыт у сем’ях!
Районный исполнительный комитет.
Районный Совет депутатов.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.