Адбылася жнівеньская канферэнцыя педагагічных работнікаў Кіраўскага раёна (фота)

На канферэнцыі, якая прайшла ў Цэнтры вольнага часу г.Кіраўска пад дэвізам “Развіццё сістэмы адукацыі раёна: ад умоў да эфектыўнага рэзультату”, педагогі падвялі вынікі работы за мінулы год, ушанавалі лепшых прадстаўнікоў ўстаноў адукацыі за добрасумленную працу па навучанні і выхаванні вучняў, вызначылі прыярытэтныя напрамкі дзейнасці на новы навучальны год.

У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Міхаіл Гулы, старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава, начальнік аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін УА “Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі” Алена Гірына, члены райвыканкама, старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў, кіраўнікі раённых структур грамадскіх аб’яднанняў, кіраўнікі, педагогі ўстаноў адукацыі, ветэраны педагагічнай працы.

Прысутныя шчыра віталі на сцэне новае папаўненне – маладых настаўнікаў, якія атрымалі размеркаванне ва ўстановы адукацыі Кіраўшчыны.

У фае працавала выстава-прэзентацыя дасягненняў сістэмы адукацыі раёна, якая прыцягнула ўвагу ўдзельнікаў і гасцей.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

   

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.