Чарговая сустрэча старшыні Кіраўскага райвыканкама з сяльчанамі
Сёння старшыня райвыканкама Міхаіл Гулы правёў чарговую з уключаных у яго насычаны графік сустрэч з жыхарамі сельскіх населеных пунктаў – у вёсцы Букіно Мышкавіцкага сельсавета, каля мясцовага магазіна. З кіраўніком раёна, старшынёй раённага Савета дэпутатаў Галінай Слабоднікавай, прадстаўнікамі арганізацый, адказных за забеспячэнне жыццядзейнасці і бяспекі грамадзян, сяльчане прыйшлі абмеркаваць цікавячыя і хвалюючыя іх пытанні. Тут жа былі старшыня сельскага Савета дэпутатаў Жанна Камінская, дэпутаты.
Размова ішла пра рамонт дарогі па вул.Букінскай і ўладкаванне дзіцячай пляцоўкі, работу цэнтральнай раённай бальніцы ў звычайным рэжыме, вываз цвёрдых камунальных адходаў і на іншыя тэмы.
На большасць пытанняў былі дадзены тлумачэнні, асобныя ўзяты на кантроль для разгляду.
Кіраўнік раёна зрабіў экскурс у гісторыю станаўлення і развіцця суверэннай Рэспублікі Беларусь, назваў дасягненні ў розных сферах дзейнасці, а таксама заклікаў прысутных прыняць удзел у выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Дарэчы, многія выбаршчыкі ўжо прагаласавалі датэрмінова.
Фота Наталлі ХАДАКОВАЙ.