Фестываль “Яблычны Спас” адбыўся ў Кіраўскім раёне
Сёння ў зоне адпачынку “Крынічка”, дзе абсталяваны водасвятны комплекс св.Аляксандра Неўскага, прайшоў фестываль “Яблычны Спас”. Тут прысутнічала кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі працоўных калектываў, жыхары Кіраўшчыны, госці.
Вядучыя расказалі пра праваслаўнае свята Ператварэнне Гасподне або Яблычны Спас, яго абрады.
Настаяцель Свята-Пакроўскага храма г.Кіраўска пратаіерэй Дзмітрый Первій здзейсніў чын асвяшчэння яблыкаў.
Далей адбылася канцэртная праграма самадзейных калектываў раёна.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.