Сустрэчы па актуальных пытаннях

Сустрэчы па актуальных пытаннях

Насычаным у мінулым і гэтым месяцах быў графік сустрэч старшыні райвыканкама Міхаіла Гулага з працоўнымі калектывамі арганізацый і ўстаноў горада, жыхарамі сельскіх населеных пунктаў.

У іх прымалі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава, а таксама кіраўнікі арганізацый, адказваючых за забеспячэнне жыцця­дзейнасці грама­дзян, іх бяспеку. Такія зносіны карысныя сваёй інфармацыйнай складаемай, а таксама прадастаўленнем людзям магчымасці задаць хвалюючыя іх пытанні: на некаторыя з іх даюцца тлумачэнні, іншыя накіроўваюцца адказным асобам для аператыўнага вырашэння, тыя, якія патрабуюць дэталёвага разгляду, бяруцца на кантроль. Пытанні – самага рознага характару: як грамадскага кшталту, так і асабістага.
Раённая газета трымае руку на пульсе жыцця раёна, у тым ліку і праз удзел у такіх сустрэчах, пра якія паведамляе на сваіх старонках.
Так, у горадзе падчас сустрэч у межах выбарчай кампаніі старшыня райвыканкама прыязджаў для адкрытага дыялогу з работнікамі ў ДРБУ-197, ААТ “ПМК-97 Вадгас”, раён электрасетак, ПМК №255, райспажыўтаварыства, раённы аддзел унутраных спраў.
Да прысутных была даведзена цікавая і змястоўная інфармацыя па пытаннях станаўлення нашай суверэннай дзяржавы, яе ўпэўненага руху па шляху незалежнасці. Былі прыведзены красамоўныя прыклады, статыстычныя дадзеныя, цікавыя факты. І зроблены вывад: тое, што сёння маем, далося нялёгкай цаной, і таму ўсім разам нам трэба захоўваць, прымнажаць здабыткі.
Зносіны ў працоўных калектывах уключалі блок на тэму сацыяльна-эканамічнага развіцця нашага раёна за пяцігодку, першае паўгоддзе бягучага года, адзначаліся дасягненні працаўнікоў Кіраўшчыны па розных напрамках дзейнасці.
У ходзе сустрэч былі асветлены пытанні захавання здароўя, у тым ліку і ў сувязі з наступствамі каранавіруснай інфекцыі, важкага ўкладу медыкаў у барацьбу з ёй.
У цэнтры ўвагі была тэма выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Адзначалася, што ўсім выбаршчыкам неабходна прыйсці на ўчасткі для галасавання, каб выразіць сваё волевыяўленне.
Прадстаўнікі РАУС паведамілі пра арганізацыю кантролю праваахоўчымі органамі ў перыяд жніва-2020, меры адказнасці грамадзян за рознага характару правапарушэнні ў гэты перыяд.
З боку кіраўніка раённай вертыкалі ўлады прагучалі словы ўдзячнасці працоўным калектывам за плённую працу, адказнасць у выкананні сваёй справы.
Наталля ХАДАКОВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.
На здымку: падчас сустрэчы з калектывам раёна электрасетак.

Последние новости

Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024

Рекомендуем

В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024
За здоровый образ жизни

Пьедесталы штурмуют тяжелоатлеты

7 апреля 2024