Яблычны Спас – яблыкаў запас!
19 жніўня адзначаецца Яблычны Спас. Час нагадаць пра тое, што ў ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” вырошчванню яблыкаў, гэтых смачных сакавітых фруктаў, надаецца вялікая ўвага, і штогод сады радуюць ураджаямі.
Наш фотакарэспандэнт пабываў на ўчастку “Сад”, дзе вядучы аграном-садавод Аляксандр Іваніцкі адзначыў, што ранні гатунак яблыкаў тут ужо ўбралі і пераходзяць паступова на раннія асеннія гатункі. У канцы лета – першай палове восені яны якраз пачынаюць паспяваць. Гэта гатункі “беларускае салодкае”, “ауксіс”, “слава пераможцам”.
Праводзяць барацьбу з пустазеллем. Хімапрацоўкі, па словах Аляксандра Іваніцкага, практычна завяршылі.
Спякотнае надвор’е ўносіць свае карэктывы: тут распачалі паліў маладых садоў, якія пасадзілі восенню мінулага года, з дапамогай палівачнай станцыі.
Калектывам участка ўсё робіцца дзеля таго, каб быў трывалы запас яблыкаў для рэалізацыі спажыўцам.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.
На здымках: садаводы Марына Марцючэнка і Наталля Малашонак; садавод Дзмітрый Чаканаў на зборы ўраджаю груш.