Пераемнасць пакаленняў

Пераемнасць пакаленняў

24 верасня 1920 года I Усебеларускі з’езд камсамола арганізацыйна аформіў стварэнне Камуністычнага саюза моладзі Беларусі. Менавіта з гэтай даты вядзецца адлік дзейнасці маладзёжнай арганізацыі.
У гэтыя дні, калі беларускі камсамол адзначае 100-годдзе з дня ўтварэння, мы мелі размову з ветэранамі маладзёжнага руху, а таксама з сённяшнімі членамі ГА “БРСМ”, якое з’яўляецца пераемнікам камсамола. Вось некаторыя думкі, меркаванні.

Людміла ЛУКАНОВІЧ, ветэран маладзёжнага руху, няштатны карэспандэнт “Кіраўца”:
– Гады ў камсамоле, безумоўна, пакінулі самыя лепшыя ўспаміны на ўсё далейшае жыццё. Калі ў думках вяртаешся ў той час маладосці, апаноўваюць хвалюючыя эмоцыі і гордасць за тое, што была ў гушчыні камсамольскай работы – актыўнай, цікавай, захапляючай…
Працуючы ў тагачаснай міжкалгаснай будаўнічай арганізацыі (зараз ПМК №255), была абрана сакратаром камсамольскай пярвічкі. Яна была шматлікая, у яе ўваходзілі маладыя працаўнікі з розных участкаў, спецыялісты. Ударна, з энтузіязмам яны працавалі на будоўлях. Партрэты лепшых камсамольцаў змяшчаліся на Дошцы гонару МБА. На той час база нашай арганізацыі была новая, мы наладжвалі суботнікі па яе добраўпарадкаванні. Выпускалі насценгазету, арганізоўвалі канцэрты да святочных дат.
Я старалася паспяхова сумяшчаць працоўную дзейнасць, грамадскую работу, затым – сямейныя справы. Была членам абкома, райкама камсамола. За актыўную, выніковую работу мела нямала ўзнагарод. І гэтая камсамольская загартоўка дапамагала ў далейшым жыцці мець актыўную пазіцыю. Зараз узначальваю раённую арганізацыю Беларускага таварыства інвалідаў, заняткі ў клубе “Сяброўка Восень” РЦСАН.
Радуе, што наша цяперашняя моладзь – адукаваная, актыўная, захоўвае і прымнажае лепшыя традыцыі, закладзеныя папярэднімі пакаленнямі.

Алена НОВІК, сакратар КСУП “Чырвоны баец”:
– Маё знаёмства з дзейнасцю Беларускага рэспубліканскага Саюза моладзі пачалося падчас вучобы ў Жыліцкім сельгаскаледжы.
Я лічу, што актыўная жыццёвая пазіцыя – спадарожнік паспяховага, неабыякавага чалавека. ГА “БРСМ”, пераняўшы слаўныя традыцыі Камуністычнага Саюза Моладзі Беларусі, аб’ядноўвае ў сваіх радах энергічных, таленавітых, ініцыятыўных і крэатыўных маладых людзей. Актывізаваўся рух студэнцкіх атрадаў, многія рабяты з’яўляюцца валанцёрамі, маюць магчымасць удзельнічаць у творчых конкурсах і алімпіядах розных узроўняў, у тым ліку міжнародных.
Са сродкаў масавай інфармацыі я ведаю, што многія актывісты ГА “БРСМ” паказваюць высокія рэзультаты ў розных сферах дзейнасці. Іх дасягненні і імкненне да ўсебаковага развіцця служаць прыкладам для астатніх членаў арганізацыі.
Юнакам і дзяўчатам Кіраўшчыны жадаю быць сумленнымі, справядлівымі і не баяцца цяжкасцей. Поспехаў у дасягненні пастаўленых мэт і ўдачы ва ўсіх справах. А старэйшаму пакаленню – вядома, моцнага здароўя, міру і спакою.

Анастасія ФАРЧАНАВА, бухгалтар-касір ААТ “Дабаснянскае”:
– Мой шлях у радах ГА “БРСМ” пачаўся на першым курсе навучання ў Жыліцкім сельгаскаледжы.
Саюз моладзі – гэта вялікая сям’я сяброў, якія не сядзяць на месцы, без справы, а імкнуцца прыкласці свае сілы і намаганні для таго, каб зрабіць жыццё больш цікавым, яскравым, прынесці карысць грамадству.
Падчас майго ўдзелу ў маладзёжным руху Беларусі было шмат новых знаёмстваў, цікавыя падарожжы па слаўных мясцінах нашай Радзімы. Разам з рабятамі-аднадумцамі мы клапаціліся аб старэйшым пакаленні – дапамагалі ветэранам вайны і працы па хатняй гаспадарцы, на прысядзібных участках, віншавалі са святамі і памятнымі датамі.
Я лічу, што сучасныя прадстаўнікі маладога пакалення беларусаў, члены ГА “БРСМ”, займаюць актыўную грамадзянскую пазіцыю, добра арыентуюцца ў падзеях, якія адбываюцца ў краіне і свеце. Імкненне да новага, мэтанакіраванасць, працавітасць – такімі рысамі валодаюць нашы юнакі і дзяўчаты.
Падчас святкавання 100-гадовага юбілею ЛКСМБ жадаю ўсім быць неабыкаявымі, шанаваць слаўныя традыцыі і дасягненні нашага народа.

Последние новости

В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
В стране и мире

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024