Жыццёвае поле сям’і Бяляўскіх

Жыццёвае поле сям’і Бяляўскіх

“Жыццё пражыць – не поле перайсці” – кажуць у народзе, а вось жыхару аг.Мышкавічы Уладзіміру Бяляўскаму за свае працоўныя гады давялося прайсці не адну сотню кіламетраў палёў. Яго стаж у сельскай гаспадарцы – 60 год, і адзінае месца работы – калгас “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага (зараз – ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”).

За 90 год Уладзімір Сямёнавіч Бяляўскі зведаў радасць і шчасце, гора і нястачы, але не страціў сваёй прыроджанай любові і павагі да людзей, не развучыўся радавацца кожнаму новаму дню.

Нарадзіўся і вырас Уладзімір Бяляўскі ў Цейкавічах. Быў для бацькоў першым памочнікам ва ўсіх хатніх справах. Калі пачалася Вялікай Айчынная вайна, бацька пайшоў на фронт. Мужна змагаўся з ворагам. У красавіку 1945 года ў іх дом прынеслі паведамленне, што чырвонаармеец Сямён Бяляўскі прапаў без вестак у баях за Берлін. І дагэтуль яны не ведаюць, дзе ён пахаваны і пры якіх абставінах загінуў…
Пасляваенныя гады юбіляр успамінае са слязамі на вачах. Каб неяк выжыць, 15-гадовы юнак пайшоў да Кірылы Пракопавіча Арлоўскага і папрасіўся на працу. Да даручанай справы заўсёды ставіўся вельмі адказна, гэта бачылі і старэйшыя калегі, і кіраўніцтва калгаса. Уладзіміру сталі давяраць больш адказныя ўчасткі: з ранняй вясны яму давалі парку коней, і ён узворваў глебу, апрацоўваў пасевы, убіраў вырашчаны ўраджай.
Яго прызвалі ў армію, службу праходзіў у Польшчы. Амаль праз 4 гады, менавіта столькі ў той час яна доўжылася, вярнуўся ў родную гаспадарку, яму даверылі аўтамабіль.

Неабыякавасць да працы і лідарскія якасці вылучалі Уладзіміра Сямёнавіча ва ўсім: у рабоце, у грамадскай дзейнасці. Калі перад кіраўніцтвам калгаса паўстала пытанне выбару кандыдатуры брыгадзіра паляводчай брыгады, усе аднадушна згадзіліся, што У.С.Бяляўскі справіцца з гэтай адказнай справай. І не памыліліся.
У падначаленні маладога спецыяліста, у залежнасці ад відаў работ, было каля 90 чалавек. Увесь светлавы дзень з работнікамі паляводчай брыгады ён знаходзіўся на палях, кантраляваў увесь сельскагаспадарчы працэс. Апрацоўвалі і даглядалі агародніну, садавіну, збожжа, лён, бульбу. Значая частка палявых работ право­дзілася ўручную, сотні гектараў праходзілі праз працавітыя сялянскія рукі.
Адказна ставіўся Уладзімір Бяляўскі да свайго ўчастка работы, ніколі не дазваляў сабе штосьці зрабіць абы-як, таго ж патрабаваў і ад падначаленых. Па яго словах, многія лічылі яго строгім, жорсткім да парушальнікаў дысцыпліны, але інакш ён і не мог працаваць, перад вачамі быў прыклад сапраўднага гаспадара на зямлі – К.П.Арлоўскага. Такія адносіны да справы прыносілі свой плён: паляводы і іх брыгадзір за дасягненне значных вынікаў на калгасных сходах атрымлівалі Ганаровыя граматы, падзячныя пісьмы і грашовыя прэміі. За высокую ўраджайнасць бульбы Уладзімір Бяляўскі быў узнагароджаны ордэнам Працоўнай Славы, а трактарыст яго брыгады атрымаў каштоўны падарунак – матацыкл.
15 год прысвяціў ён брыгадзірству. З раніцы і да ночы – на палях, думкі толькі пра зямлю, пра хлеб, шчыра радаваўся, калі нівы за клопат плацілі шчодрым ураджаем. Імкнуўся разам са спецыялістамі “Рассвета” ўкараняць у рабоце штосьці новае, перадавое. І многае атрымлівалася, бо працавалі ўсе з душой, з жаданнем прымнажаць дабрабыт сваёй гаспадаркі, яе працаўнікоў.
Калі на рассветаўскіх палетках практычна ўвесь комплекс палявых работ стаў механізаваным, Бяляўскі зноў пайшоў “шафярыць”. Працаваў ва­дзіцелем да выхаду на пенсію. Але адразу пайсці адпачываць не захацеў, яшчэ адчуваў сілы быць карысным калгасу. Яму прапанавалі папрацаваць слесарам, балазе, сельскагаспадарчую тэхніку ён ведаў дасканала. Так праляцелі яшчэ 12 гадоў, на заслужаны адпачынак Уладзімір Сямёнавіч пайшоў у 72 гады…

Усё сваё жыццё ён быў не толькі старанным працаўніком, але і сапраўдным гаспадаром, клапатлівым бацькам. Разам з жонкай Аляксандрай Яўгенаўнай яны вырасцілі трох дзяцей, кожнаму дапамаглі атрымаць адукацыю, “стаць на ногі” ў дарослым жыцці.
У 2003 годзе цяжкая хвароба “забрала” гаспадыню дома, у 73 гады Уладзімір Сямёнавіч застаўся адзін. Вельмі падтрымлівалі і дапамагалі дзеці, унукі.
– Самае складанае, – успамінае мужчына, – гэта адзінота, пустата ў душы. Усё жыццё я прывык быць сярод людзей, а тут у адну хвіліну застаўся сам-насам са сваімі клопатамі і думкамі. Дзеці – дарослыя, у кожнага свае сем’і, жывуць не побач. Ды і няпроста мужчыне аднаму займацца нават самымі простымі гаспадарчымі справамі…
Праз тры гады лёс звёў Уладзіміра Бяляўскага з аднасяльчанкай Лідзіяй Бяляўскай. Жанчына пасля смерці мужа таксама была адна. Таму і вырашылі яны стаць адзін для аднаго падтрымкай і апорай на старасці гадоў.
Аб тым, што Лідзія Іванаўна – добрая гаспадыня, ужо можна было назіраць, зрабіўшы першыя крокі па тэрыторыі домаўладання: паўсюль мноства кветнікаў, дагледжаны прыся­дзібны ўчастак. Ідэальная чысціня і ў доме, на падаконніках – вазоны з прыгожымі раслінамі.
Летась жанчына адзначыла 80-гадовы юбілей, яна вельмі актыўная і жыццярадасная. Разам з Уладзімірам Сямёнавічам завіхаюцца па хатняй гаспадарцы, абмяркоўваюць мясцовыя навіны, справы дзяцей і ўнукаў. Нават кантралююць адзін аднаго, каб не прапусціць чарговы прыём лекаў.
Лідзія Іванаўна не без гонару адзначае, што ўсю мужчынскую работу па доме робіць Уладзімір Сямёнавіч. Не прывык ён сядзець без справы.
Жыццё не песціла Лідзію Бяляўскую. Нарадзілася яна ў в.Багданаўка нашага раёна. У гады фашысцкай акупацыі іх дом спалілі немцы. Некаторы час сям’я жыла ў зямлянцы, а потым маці (бацька памёр ад туберкулёзу ў студзені 1945 года) разам з чатырма дзецьмі пераехала жыць у Клічаўскі раён. Калі старэйшы брат уладкаваўся на працу ў тагачасны калгас “Рассвет”, ён прапанаваў і Лідзіі сюды пераехаць. Так, у 17 гадовым узросце яна стала даяркай у знакамітай гаспадарцы. З усмешкай успамінае жанчына, калі першы дзень прыйшла на ферму, на яе, маленькую і худую дзяўчынку, глядзелі з недаверам: загадчык МТФ нават запытала, праз каторы час яна адсюль уцячэ. Але рабоце з жывёлай Лідзія Бяляўская прысвяціла 20 гадоў і, нягле­дзячы на тое, што справа гэтая нялёгкая, асабліва для маладой жанчыны, ніколі не пашкадавала аб сваім выбары. Яе добрасуменная праца адзначана ордэнам Працоўнай Славы ІІІ ступені, шматлікімі Ганаровымі граматамі і падзячнымі пісьмамі.

Восень жыцця – час падводзіць вынікі пражытага. Уладзімір і Лідзія Бяляўскія не без гонару кажуць, што ўдзячныя лёсу за ўсё: і за шчаслівыя гады, і за сумныя моманты, без якіх немагчыма адчуць асалоду радасных падзей.
Людміла СЯМЁНАВА.

 

 

Последние новости

Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024