Жыццё – у пастаянным руху

Жыццё – у пастаянным руху

Адзначаемы ў апошнюю ня­дзелю кастрычніка Дзень аўтамабіліста і дарожніка аб’ядноўвае прадстаўнікоў адной з самых масавых прафесій. Больш таго, амаль кожны, хто мае вадзіцельскае пасведчанне, лічыць гэты дзень сваім святам, менавіта таму ён – адзін з найбольш любімых у народзе.

Валерый Каранкевіч і Аляксандр Габрусь.
19 год у калектыве аўтапарка – вадзіцель аўтамабіля 1 класа Павел Храмовіч (справа). На розных марках пасажырскіх аўтобусаў ён абслугоўваў прыгарадныя маршруты, а зараз задзейнічаны на міжнародных грузаперавозках. Вадзіцель аўтамабіля 1 класа філіяла Аўтапарк №14 ААТ “Магілёў­аблаўтатранс” Аляксандр Іваноў (злева) вучыўся азам сваёй прафесіі ў Бабруйскім аўтатранспартным тэхнікуме. У калектыў прыйшоў у 1988 годзе на пасаду начальніка аддзела эксплуатацыі, затым быў майстрам, на працягу апошніх 9 год займаецца міжнароднымі грузавымі перавозкамі.

Традыцыйна мы сустрэліся з калектывам філіяла Аўтапарк №14 ААТ “Магілёўаблаўтатранс”. Штогод напярэдадні прафесійнага свята транспартнікі падводзіць прамежкавыя вынікі сваёй дзейнасці, асноўнымі відамі якой з’яўляюцца пасажырскія і грузавыя перавозкі, а таксама перыядычны тэхнічны агляд аўтатранспарту. Да слова, на балансе аўтапарка ў ліку іншых транспартных сродкаў – 15 грузавых аўтамабіляў, 10 з якіх – самазвалы, астатнія – седлавыя цегачы, і 15 аўтобусаў. Абслугоўваемая філіялам маршрутная сетка складаецца з 21 маршрута – а гэта 917 км дарог.
Дырэктар аўтапарка №14 Аляксандр Марус адзначыў, што сёлетняя складаная эпідэміялагічная сітуацыя адмоўным чынам паўплывала на паказчыкі і выручку. Так, з красавіка пачалі зніжацца пасажыра- і грузаабароты. Аўтобусы філіяла перавезлі 307, 9 тысячы пасажыраў, а гэта 99% да адпаведнага ўзроўню мінулага года. “Нягледзячы на, упэўнены, часовыя цяжкасці, – працягнуў размову Аляксандр Мікалаевіч, – прафесійнае свята мы сустракаем у добрым настроі, бо ў нашым калектыве няма абыякавых да сваёй справы людзей. Усе працуюць сумленна і старанна”.
Вядучы інжынер па арганізацыі перавозак Валерый Каранкевіч дадаў, што ў аўтапарку няшмат моладзі, за штурваламі аўтамабіляў і аўтобусаў – у асноўным вопытныя людзі, якія шчыруюць на карысць філіяла не адзін дзясятак год.
З кагорты такіх – вадзіцель аўтобуса 1 класа Міхаіл Русаў. На момант нашага прыезду ён быў у чарговым рэйсе. У сакавіку Міхаіл Мікалаевіч адзначыў прафесійны юбілей – 35 год таму ён упершыню перакрочыў парог аўтакамбіната №14 – менавіта такую назву ў той час меў філіял. Валерый Каранкевіч расказаў, што за плячыма гэтага вадзіцеля – сотні кіламетраў дарог і добрасумленная праца. У скарбонцы яго прафесійных здабыткаў – падзякі таварыства за высокія вытворчыя паказчыкі і павага калег, якія характарызуюць Міхаіла Русава толькі са станоўчага боку.
У прыклад іншым ставяць работу ва­дзіцеля аўтамабіля 2 класа Аляксандра Габруся. У калектыве аўтапарка ён – 31 год. Зараз заняты грузаперавозкамі. Свой магутны чатырохколавы МАЗ-5516 заўсёды ўтрымлівае ў тэхнічна спраўным стане і чысціні. Аляксандр Паўлавіч упэўнены, што гаспадарскае і беражлівае стаўленне да тэхнікі, на якой працуеш, павінна быць нормай для прафесійнага вадзіцеля, бо ад гэтага залежыць выкананне вытворчых паказчыкаў. “А наогул прафесія вадзіцеля не такая простая, як здаецца на першы погляд, – разважае Аляксандр Габрусь. – Мала хто задумваецца, што яна – адна з самых складаных і напружаных. Падлічана, што на працягу хвіліны пры кіраванні аўтамабілем вадзіцель можа выконваць да 80 розных дзеянняў. Патрабуецца быць вельмі ўважлівым, стрыманым, засяроджаным і ўмець хутка арыентавацца ў розных дарожных сітуацыях. Аднак нягледзячы на гэта, я люблю сваю прафесію, бо, дзякуючы ёй, маё жыццё – у пастаянным руху”.
Валерый Каранкевіч дадае, што ва­дзіцелі філіяла добра ўмеюць не толькі “руліць”, але і дасканала ведаюць устройства і ўсе асаблівасці тэхнічнага абслугоўвання машын, на якіх працуюць, даглядаюць і раман­туюць. Сам Валерый Анатальевіч працуе ў філіяле з 2006 года. Пачынаў з пасады кантралёра тэхнічнага стану аўтатранспартных сродкаў. Зараз з асноўнымі сумяшчае абавязкі намесніка дырэктара па ідэалагічных пытаннях. За свае прафесійныя і чалавечыя якасці – ураўнаважанасць, дысцыплінава­насць, сумленнасць, сціпласць – карыстаецца заслужанай павагай у калектыве. Пры арганізацыі прафесійнай дзейнасці вельмі скрупулёзна ставіцца да пытанняў арганізацыі перавозак, экалогіі і аховы працы.


Прафесія вадзіцеля пераважна мужчынская. Аднак падлікамі і разлікамі часцей за ўсё займаюцца менавіта прадстаўніцы цудоўнай паловы чалавецтва. Выдатна спраўляецца з абавязкамі бухгалтара філіяла Вольга Лукьяненка (на здымку), якая працуе тут з 2010 года. Да паспяховай прафесійнай дзейнасці, за якую Вольга Анатольеўна неаднойчы заахвочвалася падзякамі і прэміямі кіраў­ніцтва, дадаецца і актыўная жыццё­вая пазіцыя, яна ўзначальвае прафсаюзны камітэт арганізацыі. Удзел у спартыўных мерапрыемыствах і грамадскім жыцці калектыву, выхаванні моладзі – усе гэта на яе рахунку. Да слова, шмат год шчыруе ў аўтапарку вадзіцелем вялікагруза яе бацька Анатоль Бандарэнка.
З нагоды прафесійнага свята шэраг работнікаў філіяла ўдастоены заслужаных узнагарод: Ганаровай граматы Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусчь – Міхаіл Русы, Ганаровай граматы ААТ “Магілёўаблаўтатранс” – галоўны інжынер Сяргей Галко, граматы ААТ “Магілёўаблаўтатранс” – вадзіцель аўтобуса Аляксандр Бычкоў, Падзякі райвыканкама – вадзіцель аўтобуса Аляксандр Вішнеўскі .
Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота аўтара.

Последние новости

Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
Единый день информирования

Единый день информирования

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Кировчане в тройке победителей

17 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Общество

Нововведения: семейный капитал

17 апреля 2024
Общество

Выездной прием граждан

17 апреля 2024
Благоустройство

Республиканский субботник пройдет в Беларуси 20 апреля

17 апреля 2024
Знай наших!

Афганістан у лёсах маіх землякоў

17 апреля 2024
2024 - Год качества

Со знаком качества!

16 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

Главная ценность – жизнь и здоровье человека

5 апреля 2024
Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
Общество

На IX (внеочередном) Съезде Федерации профсоюзов Беларуси избрали 80 делегатов ВНС

5 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
Актуально

4 апреля 2024 года в Беларуси состоялись выборы членов Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь восьмого созыва

5 апреля 2024
Духовность

6 апреля – поминальная Родительская суббота

5 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024