Калі цёпла – тады ўтульна і камфортна. Як увайшлі ў ацяпляльны сезон кіраўскія камунальнікі

Калі цёпла – тады ўтульна і камфортна. Як увайшлі ў ацяпляльны сезон кіраўскія камунальнікі

Апошні восеньскі месяц зусім ужо хутка зменіцца першым зімовым. А галоўныя асацыяцыі з зімой напрамую звязаны з холадам, які у сваю чаргу, для кожнага з нас не зусім стасуецца з камфортам і ўтульнасцю. Ацяпляльны сезон, як вядома, – самы адказны перыяд для камунальнікаў. Аб тым, як увайшлі ў ацяпляльны сезон работнікі УКП “Жылкамгас”, мы папрасілі расказаць майстра кацельняў Мікалая КЕДА:

–  Сапраўды, на прадстаўніках камунальнай службы ляжыць павышаная адказнасць: нам патрэбна забеспечыць цеплыню ў кватэрах, жылых дамах, установах і арганізацыях. Трэба адзначыць, што работнікі “Жылкамгаса” своечасова паклапаціліся пра ацяпляльны перыяд. Загадзя былі праведзены рамонтныя і прафілактычныя работы на абсталяванні кацельняў. На бягучы момант усе яны працуюць у штатным рэжыме. Актыўна займаліся нарыхтоўкай мясцовых відаў паліва. У Кіраўску намі былі праведзены і капітальны рамонт цеплавых сетак: на вуліцах Валадарскага і Ленінскай яны  заменены на агульнай працягласці 2540 м.

Майстар кацельняў Мікалай Кед (справа) і слесар Уладзімір Стальмакоў правяраюць якасць шчэпкак для ацяплення

На балансе нашай арганізацыі знаходзяцца 23 кацельні, 9 з якіх – у горадзе, астатнія – у іншых населеных пунктах раёна. З мэтай энергазберажэння амаль на усіх іх выкарыстоўваюцца мясцовыя віды паліва, у тым ліку на 4-х у Кіраўску — шчэпкі. Усяго, згодна плана, для патрэб неабходна мець 23 тыс. куб.м драўляных паліўных матэрыялаў. Зараз забяспечанасць імі складале 80% ад патрэбы, і працэс нарыхтоўкі працягваецца. Асноўны пастаўшчык паліва – ДЛГУ “Бабруйскі лясгас”. Яго сіламі нарыхтавана і дастаўлена на кацельні раёна 63%. Астатняе назапасілі ўласнымі сіламі. Для гэтага маецца спецыяльная брыгада, драбнілка для вырабу шчэпак, спецтранспарт для дастаўкі. Шчэпкі, дарэчы, захоўваюцца ў спецыяльным складзе, які створаны ў выкупленым “Жылкамгасам” памяшканні на базе былога ААТ “Кіраўск-Лён”. Адтуль з дапамогай тэхнікі прадпрыемства паліва па меры патрэб дастаўляецца да кацельняў. Для пагрузкі шчэпак замацаваны асобны пагрузчык, кіруе якім адказны работнік Васіль Шарстабаеў.

Машыніст кацельні Генадзь Дзятлаў

Толькі на адной кацельні раёна – у аг.Жылічы – прадугледжана выкарыстанне выключна прыроднага газу. Але, варта заўважыць, што на трох найбольш магутных кацельнях райцэнтра — “Цэнтральнай”, “СПТВ-220” і “ПМК-255” – маюцца рэзервныя катлы, якія працуюць таксама на прыродным газе. Гэта на аварыйны выпадак. На шчасце, такіх пакуль не было, і няхай не будзе, але порах, як кажуць, трэба заўсёды трымаць сухім. З гэтай нагоды, да слова, ў нас створана асобная аварыйная брыгада, гатовая выехаць у любы момант, калі на тое будзе мецца неабходнасць. У яе ўваходзяць газаэлектразваршчык, слесар-сантэхнік, слесар-рамонтнік, электрык, выдзелены экскаватар, дзяжурная машына.

Разам з майстрам кацельняў супрацоўнікі рэдакцыі пабывалі на адной з самых магутных кацельняў Кіраўска, якая мае назву “ПМК-255”. Падключаная нагрузка па ацяпленні на яе складае 2,61 Гкал/гадз. Кацельня зараз працуе ў штатным рэжыме і забяспечвае тэмпературу цепланосьбітаў згодна тэмпературных графікаў. Дзякуючы ёй ажыццяўляецца ацяпленне 19 аб’ектаў жылфонду – шматкватэрныя дамы па вул Гагарына, а таксама 3 аб’екты вытворчай базы: райаддзел па надзвычайных сітуацыях, раён электрасетак і база УКП “Жылкамгас”.

Аляксандр Скрыпуноў дастаўляе шчапу да чатырох кіраўскіх кацельняў

Бесперабойную работу аб’екта забяспечваюць машыністы Сяргей Багданаў, Віктар Габрусь, Генадзь Дзятлаў, Віталь Малашонак і Дзяніс Сухараў, якія згодна графіка пільна кантралююць паказанні прыбораў і работу агрэгатаў у кацельні. Уважліва ставіцца да выканання сваіх абавязкаў слесар Уладзімір Стальмакоў. Шчэпкі для забеспячэння патрэбнай тэмпературы дастаўляе на трактары з прычэпам ПІМ Аляксандр Скрыпуноў, на  абслугоўванні якога знаходзяцца 4 кацельні райцэнтра. Як адначыў у размове Мікалай Кед, усе работнікі – вельмі  надзейныя, кожны працуе з пачуццём высокай адказнасці. Такімі ж кадрамі, падкрэсліў суразмоўца, укамплектаваны і ўсе астатнія кацельні ў раёне, а, значыць, з улікам вышэй адзначаных праводзімых “Жылкамгасам” работ, ёсць падставы быць упэўненымі, што цяплом і камфортам жыхары раёна будуць забяспечаны ў поўнай меры.

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

В стране и мире

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024