Школьны музей – магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй

Напярэдадні важнай у гісторыі даты – чарговай гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі – вучні 8 “А” класа СШ №2 імя К.П.Арлоўскага разам са сваім класным кіраўніком Н.І.Комар (на здымку) наведалі школьны гісторыка-краязнаўчы музей. Прадстаўленыя тут экспазіцыі з багатай калекцыяй фотаздымкаў і дакументальных матэрыялаў дазваляюць падрастаючаму пакаленню бліжэй пазнаёміцца з гістарычным мінулым, каб мець магчымасць ацаніць здабыткі і намаганні былых пакаленняў.


Рабяты даведаліся, што падзеі кастрычніка 1917 года паклалі пачатак новай савецкай цывілізацыі, у аснове якой – ідэалы народаўладдзя, раўнапраўя, сацыяльнай справядлівасці, калектывізму, інтэрнацыяльнай салідарнасці працоўных. Гэта наша агульная спадчына, якая вучыць атрымліваць гістарычныя ўрокі, дазваляе грамадству развівацца і ўпэўнена ісці ў будучае.
Гісторыка-краязнаўчы музей на базе школы быў адкрыты 5 мая 1965 года. Яго заснавальнікам быў настаўнік рускай мовы і літаратуры, края­знаўца М.М.Ярчак. За гады дзейнасці загадвалі музеем Л.А.Худавец, Т.В.Самбур, зараз – В.В.Яскевіч.
Тут прадстаўлена этнаграфічная экспазіцыя з прадметамі быту, беларускім нацыянальным адзеннем, рушнікамі, прыладамі працы сялян. Ёсць таксама аддзел, прысвечаны Герою Савецкага Саюза, Герою Сацыялістычнай Працы К.П.Арлоўскаму: фотаздымкі з сямейнага архіва, асабістыя рэчы, дакументы.
Можна азнаёміцца з летапісамі Кіраўшчыны, а таксама ўстановы адукацыі са звесткамі аб настаўніках і навучэнцах, якія тут працавалі і вучыліся, педагогах – удзель­ніках Вялікай Айчыннай вайны, воінах-інтэрнацыяналістах, знакамітых земляках, у тым ліку аб жыцці і баявым шляху ўраджэнца в.Падрэчча І.Ф.Пятрушы, матросе легендарнага крэйсера “Аўрора”. У кастрычніку 1917 года халасты стрэл з “Аўроры” з’явіўся сігналам да пачатку штурму Зімняга Палаца, гэты карабель стаў адным з галоўных сімвалаў Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.