Дапаможа натарыус

Дапаможа натарыус

Натарыусы – спецыялісты, якія ў сваёй штодзённай рабоце актыўна абараняюць правы і інтарэсы грамадзян, грамадства і дзяржавы. У гэтай прафесіі натарыус натарыяльнай канторы Кіраўскага раёна Магілёўскага натарыяльнай акругі Марына Манько ўжо больш за 12 год. Да яе звяртаюцца за правядзеннем натарыяльных дзеянняў не толькі жыхары раёна, але і іншых населеных пунктаў, краін замежжа. Акрамя афармлення дакументаў яна займаецца кансультаваннем насельніцтва па самых розных пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю натарыяльных кантор.
У кампетэнцыі натарыуса – вырашэнне пытанняў са спадчынай, афармленнем розных здзелак, заключэннем шлюбнага дагавора, складаннем завяшчання, пасведчаннем даверанасці або адпраўленнем дзіцяці за мяжу і многія іншыя. Традыцыйнымі сталі бясплатныя кансультацыі насельніцтва, прымеркаваныя да святочных дат, прафесійнага свята юрыстаў.
Калі ж здараецца, што праблема, па якой людзі звярнуліся да Марыны Аляксандраўны, па-за яе спецыялізацыі, натарыус заўсёды накіруе да спецыялістаў, у якіх можна атрымаць кансультацыю, знайсці вырашэнне.
Галоўным у сваёй рабоце Марына Манько лі­чыць не дапусціць сітуацый, калі парушаюцца правы грамадзян, папярэдзіць іх ад магчымых праблем і наступстваў, якія могуць узнікнуць у будучым з-за няправільна ці ўвогуле неаформленых дакументаў, у большасці – маёмасных. Менавіта з-за іх часцей за ўсё паміж нашчадкамі ўзнікаюць праблемы, спрэчкі, суды.
З кожным годам пералік паслуг, аказваемых натарыусам, пашыраецца. Натарыяльныя дзеянні прысутнічаюць у многіх сферах жыцця. А правільна састаўленыя дакументы – гарант спакою і надзейнасці.
Шматгадовая добрасумленная праца, узорнае выкананне ўскладзеных абавязкаў і высокія паказчыкі ў рабоце натарыуса Марыны Манько ў сувязі з Днём юрыста былі адзначаны Падзячным пісьмом райвыканкама.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Веды – сіла: алімпіяда па вучэбных прадметах

29 марта 2024
Сельское хозяйство

Старт дала вясна!

29 марта 2024
Профилактика и безопасность

Мошенническая схема: «Алло, мама!..»

29 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

29 марта 2024
Профилактика и безопасность

В Могилевской области отмечается рост подростковой преступности по 222 статье УК Республики Беларусь

28 марта 2024
Общество

Аўтар першага беларускага рамана

28 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко: всякая финансовая деятельность должна быть подчинена интересам экономики

28 марта 2024
Общество

Выездной личный приём граждан

28 марта 2024
В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024
Образование

Белая ладья

27 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко и Путин в телефонном разговоре подтвердили готовность к дальнейшему активному взаимодействию по реагированию на угрозы терроризма

23 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Жиличском сельхозколледже прошёл урок памяти “Боль Хатыни”, посвящённый 81-й годовщине Хатынской трагедии

22 марта 2024