Лаўрэаты “Піраміды зорак”

Навучэнцы дзіцячай школы мастацтваў г.Кіраўска паспяхова прынялі ўдзел у II Міжнародным фестывалі-конкурсе творчасці “Піраміда зорак”, які сёлета праходзіў дыстанцыйна. У творчым іспыце за званне лепшых спрачаліся калектывы інструментальнага, харавога, вакальнага, танцавальнага, тэатральнага, мадэльнага накірункаў.

Юныя таленты Кіраўшчыны заваявалі дыпломы лаўрэатаў розных ступеней. Так, Анастасія Зайцава ў намінацыі “Акадэмічны вакал. Сола” ўзнагароджана Дыпломам лаўрэата I ступені (выкладчык С.К.Шакарава), Насця выканала кампазіцыю “Стракаты матылёк” са зборніка “Чароўны рог хлопчыка” Р.Шумана. Дыпломамі лаўрэатаў II ступені адзначаны Анастасія Бандарэнка і Дамініка Шэлянгоўская (выкладчык Л.В.Каранкевіч); дыпломамі лаўрэатаў III ступені – Уладзіслаў Дзятлаў (выкладчык Н.І.Кавалёва), Аляксей Пад’ялоўскі і Яўгенія Паўлоўская (выкладчык (А.М.Дзенісенка), Дар’я Юрчанка і Карына Каспяровіч (выкладчык Т.Ю.Цяшаева).  

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.