“Мы выбіраем жыццё!”
Пад такой назвай прайшоў адкрыты дыстанцыйны конкурс малюнкаў, прысвечаны сусветнаму Дню барацьбы са СНІДам. Наладзіў творчы іспыт ДУК “Палац культуры вобласці” (г.Магілёў). Прадстаўнік Кіраўшчыны Арсеній Петушкоў – навучэнец 3 класа філіяла а/г Мышкавічы дзіцячай школы мастацтваў г.Кіраўска атрымаў Дыплом I ступені. На конкурс ён прадаставіў малюнак пад назвай “Закрыты свет наркамана”, выкананы ў графічнай тэхніцы.