Насустрач VI Усебеларускаму народнаму сходу. Меркаванні жыхароў Кіраўшчыны аб тым, чаго яны чакаюць ад форуму

Усебеларускі народны сход павінен стаць пляцоўкай для рэальнага дыялогу па выпрацоўцы стратэгіі развіцця краіны. Аб гэтым Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас нарады па падрыхтоўцы шостага Усебеларускага народнага сходу, якая адбылася напрыканцы кастрычніка бягучага года.
На старонках “раёнкі” і афіцыйным сайце газеты мы распачынаем публікацыю меркаванняў жыхароў раёна аб тым, чаго яны чакаюць ад форуму.

Таццяна АРЦЮХОВА, загадчык ясляў-садка №4 г.Кіраўска, дэлегат V Усебеларускага народнага сходу, дэпутат раённага Савета дэпутатаў:

– Чарговы Усебеларускі народны сход – адна з найважнейшых палітычных падзей пяцігоддзя. Прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў нашай краіны ў дзелавым дыялогу абмяркуюць, як у бліжэйшы час будзе развівацца Беларусь.

Народны форум дае зразумець, што народаўладдзе з’яўляецца інструментам прыняцця лёсавызначальных рашэнняў. У цяперашні няпросты час, калі на эканоміку практычна ва ўсіх краінах значны адмоўны ўплыў аказала пандэмія каранавірусу, на Усебеларускім народным сходзе асаблівая ўвага будзе надавацца развіццю эканомікі нашай дзяржавы.

Мяне вельмі цікавіць, якія праграмы будуць прыняты на форуме ў сацыяльнай сферы. На V Усебеларускім народным сходзе, у рабоце якога мне пашчасціла ўдзельнічаць у якасці дэлегата ад нашага раёна, быў прыняты цэлы шэраг дзяржаўных праграм. Значныя бюджэтныя сродкі ўкладзены ў развіццё медыцыны, адукацыі, культуры, на падтрымку сем’яў. Намечанае на сходзе за прайшоўшую пяцігодку ўдалося рэалізаваць.

Як работнік сістэмы адукацыі, хачу адзначыць, што за апошнія гады ў нашай сферы дасягнута шмат станоўчых тэндэнцый – гэта вынік сацыяльна арыентаванай палітыкі нашай дзяржавы. Разам з тым, існуе яшчэ нямала праблем і пытанняў, патрабуючых вырашэння, у розных сферах дзейнасці. Думаецца, у агульнай канструктыўнай размове, якая пануе на падобных форумах, гэта магчыма.

Галоўнае – распрацаваць такую праграму развіцця, каб яна была накіравана на далейшае развіццё дабрабыту кожнага чалавека, на росквіт краіны ў цэлым.

У аснове палітычнага шляху Беларусі заўсёды былі ідэалы міру, незалежнасці, роўнасці і сацыяльнай справядлівасці, і іх трэба абавязкова прытрымлівацца ў далейшым.

Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.