Насустрач VI Усебеларускаму народнаму сходу

У нашай краіне ідзе актыўная падрыхтоўка да шостага Усебеларускага народнага сходу.
“Кіравец” працягвае публікацыю меркаванняў жыхароў раёна пра значнасць гэтага форуму, пра тое, чаго яны ад яго чакаюць і якія тэмы лічуць неабходнымі для абмеркавання.

Свае думкі выказала Валянціна КЛІМОВІЧ, аператар машыннага даення ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, узнагароджаная ордэнам Пашаны, медалём “За працоўныя заслугі”, з’яўляецца Ганаровым грамадзянінам Кіраўскага раёна:

–Тое, што Усебеларускі народны сход – гэта сапраўды дэмакратычны форум, на якім важныя для нашай краіны пытанні абмяркоўваюцца з удзелам народа, асабіста адчула, калі ў якасці дэлегата ад Кіраўскага раёна ўдзельнічала у рабоце трэцяга Усебеларускага народнага сходу ў 2006 годзе. Побач са мной у зале прысутнічалі прадстаўнікі розных сфер дзейнасці, сацыяльных груп, узростаў, кожны з якіх мог выказаць свае думкі наконт напрамкаў далейшага развіцця.

Была прынята праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на пяць год, дэвізам якой стаў лозунг “Дзяржава для народа”. Пра тое, што было адзначана на форуме, мы, дэлегаты, расказалі ў сваіх працоўных калектывах, іншых арганізацыях, на прадпрыем­ствах раёна.

Дзякуючы мэтанакіраванай палітыцы дзяржавы і яе кіраўніка, добрасумленнасці і адказнасці працаўнікоў рэалізоўваліся пастаўленыя ў ходзе гэтага і далейшых форумаў задачы і вызначаныя мэты.
Я, як прадстаўнік аграрнай сферы, асабліва цаню, што вялікая ўвага надаецца яе развіццю, вынікі гэтага бачныя і па нашай гаспадарцы, і, у прыватнасці, па жывёлагадоўчай галіне, у якой я працую. Будуюцца новыя аб’екты, павышаецца тэхналагічная дысцыпліна, расце вытворчасць прадукцыі, паляпшаецца яе якасць.

Думаю, што і падчас работы шостага Усебеларускага народнага сходу будзе ісці размова пра павышэнне эфектыўнасці работы АПК.

Яшчэ хачу сказаць, што ў сённяшні няпросты час, калі ёсць сілы, якія жадаюць раз’яд­наць наш народ, усе, каму неабыякавая будучыня роднай Беларусі, павінны супрацьстаяць гэтаму націску. Дзеля таго, каб упэўнена рухацца наперад, каб мы, нашы дзеці і ўнукі жылі ў мірнай і бяспечнай краіне.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.