Падведзены вынікі працоўнага семестра – 2020
У райвыканкаме адбылося падвядзенне вынікаў працоўнага семестра-2020.
Сёлета у нашым раёне шчыравалі 17 студэнцкіх атрадаў, у саставе якіх было 192 юнакоў і дзяўчат.
Па выніках працоўнага семестра-2020 Падзякі райвыканкама за праводзімую работу па арганізацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў у намінацыі “Лепшы наймальнік студэнцкага атрада” удастоена ААТ “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага”.
Дыпломам пераможца раённага конкурсу “Працоўны семестр-2020” у намінацыі “Лепшы студэнцкі атрад сельскагаспадарчага профілю” узнагароджаны студатрад імя М.І.Казея, сфарміраваны на базе Баравіцкай СШ.
Пераможцам у намінацыі “Лепшы студэнцкі атрад будаўнічага профілю” прызнаны атрад імя І.І.Якубоўскага, сфарміраваны на базе СШ №1.
Жыліцкаму сельгаскаледжу аб’яўлена Падзяка за праводзімую работу па арганізацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў у намінацыі “Лепшы штаб працоўных спраў”.
Лепшым камандзірам студэнцкага атрада будаўнічага профілю прызнаны Даніла Наўрозаў – лідар атрада імя І.І.Якубоўскага, лепшым камандзірам студэнцкага атрада сельскагаспадарчага профілю – Уладзіслаў Кавалёў – лідар атрада імя М.І.Казея.
Заслужаныя ўзнагароды пераможцам уручыў старшыня райвыканкама Міхаіл Гулы.