У сем’ях жыхароў Кіраўшчыны – папаўненне. Знаёмцеся!
Па дадзеных, прадастаўленых райбальніцай, у апошні восеньскі месяц бягучага года колькасць жыхароў раёна папоўнілася на 11 малышоў: 6 хлопчыкаў і 5 дзяўчынак.
У другі раз сталі матулямі Яна Кірылава і Кацярына Гузялевіч з Кіраўска, Яна Зайцава з Мышкавіч – у іх нарадзіліся дачушкі.
У Вікторыі Прыгажаевай з Паўлавіч, Таццяны Белаглазавай з Кіраўска з’явілася па другім дзіцяці – сыночку.
Мнагадзетнымі маці сталі Людміла Нявінская і Наталля Шарстабаева з Кіраўска – трэцімі дзіцяці ў іх сталі сыночкі, у Віталіі Балахніной з Мышкавіч і Вольгі Шаўцовай з Кіраўска – дачушкі.
Таццяна Санькова з Мышкавіч і Дзіна Какашынская са Стаек нарадзілі па чацвёртым дзіцяці – сыночку.
Віншуем усіх матуль са значнай падзеяй у жыцці і жадаем ім і іх малышам здароўя, цеплыні, пяшчоты і дабрабыту!
Фота носіць ілюстрацыйны характар.
Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».