Снег, спорт і добры настрой! Зімовае надвор’е ў Кіраўску
“Вось і прыйшлі жаданыя
Зімовыя дзянькі.
Дык даставай схаваныя
І саначкі каваныя, і лыжы, і канькі!”
Нягледзячы на тое, што каляндарная зіма ўступіла ў свае правы больш месяца таму, у належачае ёй снежнае ўбранне яна апранулася толькі зусім нядаўна. І радкі з верша “Зіма” народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча выдатна падкрэсліваюць настрой, пануючы ў гэтыя дні навокал.
Багаты снежны покрыў радуе вока і служыць падставай для актыўнага адпачынку на свежым паветры. Асабліва да спадобы сапраўднае зімовае надвор’е дзятве: сняжкі з пухнатага снегу, лепка снегавікоў, катанне з горак, на санках і лыжах – вясёлыя і доўгачаканыя забавы.
Аб’ектыў рэдакцыйнай фотакамеры занатаваў, як учора васьмікласнікі СШ №2 імя К.П.Арлоўскага разам з настаўнікам фізічнай культуры і здароўя С.М.Садоўнікавым падчас урока каталіся на лыжах. Рабяты, адпчыўшыя на канікулах, радуюцца снегу і свежаму паветру, з задавальненнем праводзяць час на двары.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.
Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».