Будучыня краіны – наш агульны клопат

11-12 лютага 2021 года ў г.Мінску адбудзецца адно з важнейшых палітычных мерапрыемстваў – VІ Усебеларускі народны сход, якое адзначыць сабой заканчэнне папярэдняга пяцігадовага перыяду развіцця краіны і пачатак новага этапа ў жыцці дзяржавы і грамадства.

Удзельнікі народнага форуму абмяркуюць асноўныя палажэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021–2025 гады і накірункі грамадска-палітычнага развіцця краіны.
Дэлегатамі VІ Усебеларускага народнага сходу ад Кіраўскага раёна абраны:

 

Аляксандр Іванавіч БАГЕЛЬ – дырэктар ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, дэпутат Кіраўскага раённага Савета дэпутатаў;

 

Віктар Мікалаевіч КУЗЬМЕНКА – першы намеснік начальніка РАУС, дэпутат Кіраўскага раённага Савета дэпутатаў;

 

Еўдакія Міхайлаўна КУШАВАРАВА – загадчык Пацава-Слабадскога ФАПа цэнтральнай раённай бальніцы, дэпутат Кіраўскага раённага і Мышкавіцкага сельскага Саветаў дэпутатаў;

 

 

Іван Уладзіміравіч РЫНЯК – дырэктар КСУП “Ніва-Барсукі”, дэпутат Кіраўскага раённага і Паўлавіцкага сельскага Саветаў дэпутатаў;

 

 

Галіна Паўлаўна СЛАБОДНІКАВА – старшыня Кіраўскага раённага Савета дэпутатаў, дэпутат Кіраўскага раённага Савета дэпутатаў;

 

 

Ніна Уладзіміраўна ШАБОЛДА – загадчык Стайкаўскага сельскага клуба, дэпутат Стайкаўскага сельскага Савета дэпутатаў;

 

Святлана Васільеўна ШЧЭРБІЧ – дырэктар Мышкавіцкай СШ, дэпутат Кіраўскага раённага і Мышкавіцкага сельскага Саветаў дэпутатаў.

 

 

Рэзервовымі ўдзельнікамі VІ Усебеларускага народнага сходу абраны:

Вячаслаў Станіслававіч БУШМА – брыгадзір трактарнай брыгады КСУП “Ніва-Барсукі”, дэпутат Паўлавіцкага сельскага Савета дэпутатаў;

Людміла Леанідаўна ЕРМАЛАЕВА – прадавец магазіна тавараў штодзённага попыту в.Старыя Дваранінавічы райспажыўтаварыства, дэпутат Паўлавіцкага сельскага Савета дэпутатаў.

 

Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.