Кіраўскія выратавальнікі прынялі ўдзел у пасяджэнні савета грамадскага пункта аховы правапарадку Мышкавіцкага сельвыканкама
Прадстаўнікі Кіраўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прынялі удзел у пасяджэнні савету грамадскага пункта аховы правапарадку. Аб гэтым паведаміў старшы інспектар СПіУГ Кіраўскага РАНС Аляксандр Жураўскі.
Прафілактычнае мерапрыемства прайшло ў зале пасяджэнняў Мышкавiцкага сельвыканкама. Супрацоўнікі МНС пачалі яго з правядзення гутаркі “Цвярозы погляд на бяспеку”, прадэманстравалі фотаздымкі пажараў з гібеллю людзей па прычыне курэння ў ложку.
Выратавальнікі паказалі прысутным прафілактычны фільм “Дынаміка развіцця пажару”, расказалі аб небяспецы непатушанай цыгарэты.
Прысутным нагадалі, як карыстацца электраабсталяваннем, правілы пячнога ацяплення і адзначылі, да чаго можа прывесці парушэнне правілаў бяспекі.
Напрыканцы сустрэчы кожны з удзельнікаў атрымаў буклеты з правіламі пажарнай бяспекі.
Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».