На тыдні Інтэрнет-бяспекі шмат чаму навучыліся вучні СШ №1 Кіраўска


З мэтай фарміравання і забеспячэння ў дзяцей інфармацыйнай бяспекі шляхам прывіцця ім навыкаў адказных і бяспечных паводзін у сучасным інфармацыйным асяроддзі ў СШ №1 прайшоў Тыдзень Інтэрнэт-бяспекі. Аб гэтым расказала намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце установы адукацыі Любоў МАРКЕВІЧ.
Вучні I-IV класаў паўдзельнічалі ва ўроках бяспекі “Мы – разумныя карыстальнікі Інтэрнэту”, для вучняў V-VIII классаў прайшлі класныя гадзіны “Правілы зносін у Інтэрнэце”, а вучні IX-XI класаў самі ўжо змаглі падзяліцца набытымі ведамі падчас мерапрыемстваў “Інтэрнэт – сучаснае асяроддзе пражывання. Бяспека ў асяроддзі”.
Рабяты знаёміліся з правіламі паво­дзін у Сусветнай сетцы, вызначалі яе станоўчыя і адмоўныя бакі. Асаблівую ўвагу засяродзілі на небяспечных момантах, якія могуць падсцерагчы карыстальнікаў. Вучні дзяліліся сваімі меркаваннямі – у чым заключаецца “небяспека” Інтэрнэту, як яе пазбегнуць, што трэба рабіць, калі атрымаў паведамленне ад незнаёмага чалавека, ці можна прадастаўляць свае дадзеныя.
Сямікласнікі стварылі і распаўсюдзілі сярод калектыву ўстановы адукацыі інфармацыйныя лісткі пра такія існуючыя пагрозы ў Інтэрнэце, як інтэрнэт-мобінг, кібербулінг, тролінг, флэйм.
Шасцікласнікі аформілі лісткі з інфармацыяй аб тым, што Інтэрнэт-прастора дазваляе раскрыць шматлікія магчымасці, дапамагае ў вучобе, знаёміць з усім светам.
Педагогам-псіхолагам было праве­дзена анкетаванне вучняў на выяўленне Інтэрнэт-залежнасці, а таксама аналіз, які дапамагае вывучыць праблемы бяспекі ў асяроддзі Інтэрнэт і адносіны да яе падлеткаў.
Падчас правядзення Тыдня Інтэрнэт-бяспекі вучнямі былі падрыхтаваны малюнкі, якія склалі аснову школьнай выставы “Мой бяспечны Інтэрнэт”.
Для законных прадстаўнікоў шляхам размяшчэння на сайце ўстановы адукацыі з дапамогай рассылкі тэкставых паведамленняў у мэсэнджэрах у рускамоўным сегменце Інтэрнэту (Viber, Whats’App) распаўсюджаны рэкамендацыі па бяспечных паводзінах іх дзяцей у глабальнай павуціне. Акрамя мерапрыемстваў у рамках Тыдня на працягу навучальнага года ў класах праходзяць пяцімінуткі бяспекі, заняткі ў педагога-арганізатара і сацыяльнага педагога.
Усе праведзеныя мерапрыемствы яшчэ раз нагадалі школьнікам пра бяспеку ў Інтэрнэце, правілах паводзін у сацыяльных сетках.
Спадзяемся, што зараз і дзеці, і дарослыя зробяць усё належнае, каб “не попасться в сети”.

Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.