Увага – падлетак! Статыстыка, аналіз, меры прафілактыкі

Увага – падлетак! Статыстыка, аналіз, меры прафілактыкі

Усе дзеці становяцца дарослымі. Часта менавіта падлеткавы ўзрост, калі многія з юнакоў і дзяўчат імкнуцца паспрабаваць тыя выгоды жыцця, якія раней ім былі недаступныя, аднак прываблівалі навізной і невядомымі адчуваннямі, аказваецца найбольш складаным як для дзяцей, так і для іх бацькоў, педагогаў. Пошук падлеткамі межаў дазволенага, на жаль, часам прыводзіць да парушэнняў закона і правапарадку. Прычынай таму могуць служыць складаная псіхалагічная атмасфера ў сям’і, дрэнная кампанія сяброў, уплыў пабочных людзей, адсутнасць занятасці у пазавучэбны час і недастатковы кантроль з боку бацькоў і педагогаў, шэраг іншых фактараў.

На пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Таццяны Бяляўскай, з удзелам пракурора раёна Вячаслава Чучуліна было прааналізавана становішча з падлеткавымі правапарушэннямі на тэрыторыі раёна, ацэнена эфектыўнасць мер па іх прафілактыцы.

Намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Міхаіл Каранкевіч расказаў аб выніках работы па прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў сярод непаўналетніх у нашым раёне за 2020 год. Па яго словах, прынятыя суб’ектамі прафілактыкі меры дазволілі дасягнуць станоўчых рэзультатаў у параўнанні з 2019 годам: з 4 да 3 панізілася колькасць злачынстваў, яны – на рахунку 5 падлеткаў; на працягу апошніх трох год не дапушчана зланыстваў, учыненых навучэнцамі школ, не занятымі вучобай альбо работай непаўналетнімі; з 3 да 1 скарацілася колькасць групавых злачынстваў; з 4 да 1 – крымінальна каральных хуліганстваў; не дапушчана асабліва цяжкіх і цяжкіх злачынстваў, а таксама звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў.

Разам з тым было адзначана, што ёсць пытанні па арганізацыі работы па прафілактыцы правапарушэнняў, п’янства, наркаманіі сярод навучэнцаў Жыліцкага сельгаскаледжа. На ранейшым узроўні засталася колькасць злачынстваў, учыненых імі – 2; павялічыліся факты ўчынення правапарушэнняў нецвярозымі падлеткамі. Міхаіл Каранкевіч засяродзіў увагу прысутных: “Як і раней, суб’ектаў прафілактыкі працягвае турбаваць стан арганізацыі работы па прафілактыцы правапарушэнняў сярод непаўналетніх у Жыліцкім сельгаскаледжы. Навучэнцамі на працягу шэрагу апошніх год учыняецца пераважная большасць адміністрацыйных правапарушэнняў, якія мы разглядаем на пасяджэннях камісіі па справах непаўналетніх. Так, за мінулы год было разгледжана 48 матэрыялаў, гэта 82,8% ад агульнай колькасці, у адносінах 23 непаўналетніх (71,9%).

Пры гэтым сярод рабят гэтай навучальнай установы назіраецца рост колькасці дробных крадзяжоў (з 4 да 8), фактаў упраўлення транспартнымі сродкамі асоб, якія не маюць права на гэта (з 1 да 3), альбо ехалі за рулём, знаходзячыся ў нецвярозым стане”.

Начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Андрэй Літвінка расказаў аб арганізацыі работы ў падлеткавым асяроддзі.

На працягу мінулага года супрацоўнікі РАУС ва ўзаемадзеянні з зацікаўленымі суб’ектамі прафілактыкі праводзілі комплекс мерапрыемстваў па папярэджванні правапарушэнняў і злачынстваў сярод непаўналетніх. У навучальных установах наладжваліся тэматычныя выступленні з дэманстрацыяй відэафільмаў; раздаваліся прафілактычныя лістоўкі; у месцах масавага адпачынку моладзі арганізоўваліся рэйды.

У Жылічах на тэрыторыі інтэрната і прылягаючай да яго тэрыторыі пастаянна працуюць супрацоўнікі РАУС.

Андрэй Літвінка падкрэсліў: “Прымаемыя меры па зніжэнні злачыннасці ў падлеткавым асяроддзі прывялі да станоўчых вынікаў. Аднак па многіх накірунках варта ўдасканальваць работу. Лічу, што асноўнымі прычынамі і ўмовамі, якія садзейнічалі ўчыненню злачынстваў, сталі ў ліку іншага недастатковая прафілактычная работа з боку адміністрацый навучальных устаноў, у якіх займаюцца рабяты, схільныя да супрацьпраўных учынкаў. Таксама засмучае факт нежадання некаторых падлеткаў весці законапаслухмяны лад жыцця, станавіцца на шлях выпраўлення, бо некаторыя зланчыствы – на рахунку раней асуджаных рабят”.

У арганізацыі і правядзенні прафілактычнай работы ў падлеткавым асяроддзі на тэрыторыі раёна найбольшую заклапочанасць у прадстаўнікоў суб’ектаў прафілактыкі выклікае факт, што значную колькасць правапрушэнняў учыняюць падлеткі, якія маюць статус дзіцяці-сіраты альбо засталіся без апекі бацькоў. Таксама турбуе адсутнасць належнай увагі адміністрацыі Жыліцкага сельгаскаледжа пытанням арганізацыі, аналізу і выніковасці правядзення прафілактычнай работы сярод навучэнцаў.

Шэраг слушных заўваг і парад выказаў пракурор раёна Вячаслаў Чучулін.

Па выніках пасяджэння камісіі вырашана прызнаць работу зацікаўленых службаў па прафілактыцы злачыннасці і правапарушэнняў сярод непаўналетніх здавальняючай. Разам з тым адзначана недастатковая дзейнасць Жыліцкага сельгаскаледжа і інспекцыі па справах напаўналетніх па прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў сярод падлеткаў, з якімі вядзецца індывідуальная прафілактычная работа.

Усім суб’ектам прафілактыкі варта якасна палепшыць работу з падлеткамі, у тым ліку і па арганізацыі іх вольнага часу. Неабдуманы крок, зроблены юнакамі і дзяўчатамі на парозе сталення, можа не лепшым чынам “упрыгожыць” іх біяграфію і накіраваць вектар жыцця ў непажаданым напрамку. 

Яўгенія БЯЛЬКО.

Последние новости

Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024