Выратавальнікі РАНС сумесна з прадстаўніком раённай энергагазавай інспекцыі выступілі перад працоўным калектывам Кіраўскага раёна газазабеспячэння ВУ“Бабруйскгаз” па пытаннях бяспекі
Выратавальнікі РАНС сумесна з прадстаўніком раённай энергагазавай інспекцыі выступілі перад працоўным калектывам Кіраўскага раёна газазабеспячэння ВУ“Бабруйскгаз” па пытаннях бяспекі. Аб гэтым паведаміў старшы інспектар СПіУГ Кіраўскага РАНС Аляксандр Жураўскі.
Ішла размова пра надзвычайныя сітуацыі, прычыны пажараў, якія адбыліся ў раёне, былі прыведзены прыклады гібелі людзей з-за нядбайных адносін у абыходжанні з агнём.
Супрацоўнікі РАНС нагадалі пра неабходнасць захавання мер бяспекі пры эксплуатацыі пячнога абсталявання і электрапрыбораў, карысць аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. Быў паказаны фільм ад МНС “Прычыны пажараў”.
Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».