У снежні мінулага года на Кіраўшчыне нарадзілася 5 малышоў
Па дадзеных, прадастаўленых райбальніцай, у апошні месяц мінулага года ў раёне нарадзілася 5 малышоў: 2 хлопчыкі і 3 дзяўчынкі.
Упершыню сталі матулямі Марыя Паўлоўская з Кіраўска і Ганна Бабіцкая з Чыгірынкі – у іх дачушкі.
Алена Гаўрыленка з Кіраўска стала матуляй у другі раз, нарадзіўшы дачушку.
Мнагадзетнай маці стала Тамара Каваленка з Букіно – трэцяе дзіцяці ў яе – сынок.
Рузана Баравая з Кіраўска нарадзіла дзявятае дзіця – у яе сынок.
Віншуем усіх матуль са значнай падзеяй у жыцці і жадаем ім і іх малышам здароўя, сямейнай цеплыні, пяшчоты і дабрабыту!
Фота носіць ілюстрацыйны характар.
Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».