У Жылічах адбылася сустрэча з насельніцтвам рабочай групы на чале з кіраўніцтвам раёна

У Жылічах адбылася сустрэча з насельніцтвам рабочай групы на чале з кіраўніцтвам раёна

Рабочая група райвыканкама на чале з яго старшынёй Міхаілам Гулым і старшынёй раённага Савета дэпутатаў Галінай Слабоднікавай сустрэлася з жыхарамі Жыліч.

Сустрэча пачалася з прыемнай місіі: Михаіл Гулы шчыра павіншаваў старшыню Дабаснянскага сельскага Савета дэпутатаў Галіну Шчур з юбілеем і ўручыў ёй кветкі. Кіраўнік раёна адзначыў, што Галіна Піліпаўна – адказны і дзейны прадстаўнік мясцовай улады, умела арганізоўвае работу на працягу значнага адрэзка часу, карыстаецца заслужаным аўтарытэтам у насельніцтва.

Міхаіл Гулы, які быў удзельнікам VI Усебеларускага народнага сходу? расказаў удзельнікам сустрэчы аб асноўных яго аспектах, падзяліўся ўражаннямі. Кіраўнік раёна адзначыў маштабнасць форуму, эмацыянальнае выступленне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. На сходзе, як падкрэсліў Міхаіл Гулы, былі адобраны асноўныя палажэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021 – 2025 гады, вызначаны галоўныя накірункі грамадска-палітычнага развіцця.

Кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі ўстаноў, арганізацый і службаў, якія адказваюць за забеспячэнне жыццядзейнасці насельніцтва, абмеркавалі з прысутнымі хвалюючыя тэмы.

Увага была нададзена пытанню капітальнага рамонту шматкватэрнага дома па вул. Ядлоўскага, які плануецца ў ліку 6-ці шматкватэрных дамоў у раёне зрабіць сёлета. Жыхароў гэтага дома хвалявалі шматлікія пытанні, звязаныя з прадстаячым рамонтам, якія яны агучылі падчас папярэдняй сустрэчы з кіраўніцтвам раёна, а таксама аформілі ў пісьмовых зваротах. Зараз адказы на іх былі падрыхтаваны адказнымі службамі райвыканкама і кіраўніцтвам арганізацый, якія будуць задзейнічаны ў працэсе выканання рамонтных работ. Тлумачэнні жыхарам далі намеснік старшыні райвыканкама Вячаслаў Нявінскі, начальнік КУДП “Упраўленне капітальным будаўніцтвам Кіраўскага раёна” Мікалай Еўдакімаў, начальнік аддзела архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Вольга Дз’якава, начальнік ДУКДБП “Кіраўская ПМК-255” Аляксандр Арцёмаў, начальнік УКП “Жылкамгас” Юрый Кісялёў.

Вячаслаў Нявінскі растлумачыў прысутным сутнасць капітальнага рамонту, якім чынам ён будзе ажыццяўляцца, абапіраючыся на вытрымкі з Жыллёвага Кодэкса Рэспублікі Беларусь. Жыхары даведаліся, якім чынам будуць праводзіцца работы па ўцяпленні дома, яго атынкоўванні і афарбоўцы, аздабленні фасаду, шкленні балконаў, замене інжынерных сетак і іншыя.

На сходзе была таксама закранута тэма медыцынскага абслугоўвання насельніцтва. На пытанні жылічан адказала намеснік галоўнага ўрача ЦРБ па медыцынскай частцы Жанна Афонькіна. Галоўнае з іх – якім чынам будзе ажыццяўляцца прыём пацыентаў, паколькі ўрач агульнай практыкі Жыліцкай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі з нядаўняга часу знаходзіцца ў водпуску па цяжарнасці і родах. Жанна Афонькіна запэўніла, што з улікам склаўшайся сітуацыі ў Жылічы адзін раз на тыдзень – па сярэдах – будзе прыязджаць урач агульнай практыкі з цэнтральнай райбальніцы і весці прыём пацыентаў. Гэта працягнецца, пакуль не вызначыцца доктар на пастаянную работу. Акрамя таго, у амбулаторыі прадоўжаць работу памочнік урача, медсястра, зубны ўрач. Адміністрацыя ЦРБ хадатайнічала перад галоўным упраўленнем па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама аб тым, каб на перыяд, пакуль у Жылічах не будзе на пастаяннай рабоце ўрач агульнай практыкі, памочнік урача С.М.Наклескіна мела права афармляць пры неабходнасці пацыентам бальнічны ліст тэрмінам да 3 дзён. Дазвол на гэта быў атрыманы.

Жанна Афонькіна таксама давяла да ведама жылічан інфармацыю аб вакцынацыі супраць каранавіруснай інфекцыі. На Магілёўшчыне працэс гэты пачаўся 1 лютага і праходзіць у некалькі этапаў. У бліжэйшы час вакцынацыя пачнецца і ў нашым раёне. Прышчэпкі будуць праводзіць толькі на базе цэнтральнай райбальніцы. У першую чаргу вакцына ўводзіцца медработнікам, бо яны найбольш падвержаны рызыцы заражэння інфекцыяй, затым сацыяльным і педагагічным работнікам. Гэта добраахвотная працэдура. Няма сэнсу рабіць прышчэпкі асобам, якія перахварэлі на COVID-19, на працягу 3-6 месяцаў пасля выздараўлення.

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Фота аўтара.

 

Последние новости

В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024
Образование

Белая ладья

27 марта 2024
В стране и мире

Василевская на МКС приступила к выполнению исследовательской части полета

26 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко о возможных провокациях: нарушили госграницу – к уничтожению

26 марта 2024
Общество

Профсоюзы: защищая и помогая

26 марта 2024
Общество

Порядок завершения осенне-зимнего периода

26 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

26 марта 2024
Общество

Заседание комиссии

26 марта 2024
Профилактика и безопасность

Движение по правилам – основа безопасности!

26 марта 2024
Прием граждан

Приём граждан

26 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

В Кировске состоялось торжественное вручение паспортов

15 марта 2024
Общество

Быть гражданином Республики Беларусь – это большое счастье, высокая честь

15 марта 2024
Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024