У Кіраўску адбыўся ўрачысты мітынг да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

У Кіраўску адбыўся ўрачысты мітынг да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

Незгасальная памяць – у імя міру
15 лютага, у дзень 32-й гадавіны вываду савецкіх войск з Афганістана, у Кіраўску каля памятнага знака ў гонар воінаў-кіраўчан, якія выконвалі інтэрнацыянальны абавязак пры ліквідацыі лакальных канфліктаў, адбыўся мітынг, прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.
Удзельнікаў мітынгу, сярод якіх былі кіраўніцтва раёна, члены раённага выканаўчага камітэта, воіны-інтэрнацыяналісты, прадстаўнікі раённых структур грамадскіх аб’яднанняў і працоўных калектываў, моладзь, вітаў старшыня райвыканкама Міхаіл Гулы. Ён нагадаў, што больш чым за 9 год, на працягу якіх доўжылася буйнейшая антытэрарыстычная кампанія на тэрыторыі Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан, праз пекла баявых дзеянняў прайшло больш за 30 тысяч беларусаў, у тым ліку 82 кіраўчаніны.
“Верныя прысязе, нашы салдаты гераічна змагаліся на афганскай вайне, – працягваў Міхаіл Уладзіміравіч, – праяўляючы свае лепшыя якасці: патрыятызм, адданасць і вернасць Айчыне, адвагу, высокую грамадзянскасць і свядомасць.
Зараз у Беларусі пражывае каля 27 тысяч воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяннях на тэрыторыі Афганістана. Многія з іх уносяць значны ўклад у патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення. З кожным годам усё меней становіцца ўдзельнікаў і ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Але ў страі – ветэраны-афганцы, якія на сваім асабістым прыкладзе могуць расказаць, што такое вернасць прысязе і мужнасць, навучыць маладых людзей па-сапраўднаму любіць сваю Радзіму”.
Звяртаючыся да воінаў-інтэрнацыяналістаў, Міхаіл Гулы адзначыў, што дзяржава высока шануе іх ролю ва ўмацаванні згоды ў грамадстве.
Слова трымаў начальнік адасобленай групы (па Кіраўскім раёне) ваеннага камісарыята г.Бабруйска маёр Андрэй Гайдукевіч: “Вайна ў Афганістане напісала драматычную старонку ў гісторыю нашага народа. Воіны-інтэрнацыяналісты, у далёкія 80-я гады мінулага стагоддзя час выбраў вас. Вам давялося перанесці жахі і нягоды ваеннага ліхалецця на чужыне. Але вы сумленна, дастойна, мужна, герачіна выканалі свой воінскі абавязак.
Шмат лёсаў скалечыў Афган, шмат маладых жыццяў забраў…
Вайна недапушчальная ў любых яе праявах, бо нясе толькі разбурэнні, пакуты і смерць. Таму нам дзеля нашага сённяшняга мірнага неба над галавой трэба захоўваць і шанаваць памяць пра падзеі афганскай вайны, а таксама пра людзей, якія прайшлі праз яе пекла, – у навучанне нашчадкам”.
Мінута маўчання, чулыя вершы, юнакі з партрэтамі загінуўшых воінаў-інтэрнацыяналістаў, вянкі і чырвоныя гваздзікі да памятнага знака – жывая незгасальная памяць у імя міру на зямлі. Час сцірае з зямлі шрамы, нанесеныя войнамі, аднак ён не мае ўлады над памяццю ўдзячных нашчадкаў.
Час…Усё далей і далей, у гісторыю ён адносіць падзеі, якія адбыліся на вайне. Афганістан…У тых, для каго гэта не проста слова, а лёс і асабістая гісторыя, яно выклікае трывогу, боль і слёзы. Незагойнай ранай ные ў душы людзей, якія страцілі ў далёкай усходняй краіне блізкіх, і тых, чыё юнацтва аказалася апаленым вайной. Кажуць, чалавек жывы, пакуль мы захоўваем памяць аб ім. Таму нездарма, кожны год, лютаўскім днём зноў і зноў, падчас мітынгу ўсплываюць у памяці жыхароў раёна імёны юнакоў – ураджэнцаў Кіраўшчыны: Пятра Петрусевіча, Віктара Шумілава, Аляксандра Ядлоўскага, якім было накавана лёсам назаўсёды застацца на афганскай вайне. Пасля мітынгу адбылося ўскаладанне вянкоў і кветак да іх магіл у в.Гарадзец і ў аг.Жылічы.
Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

 

 

Последние новости

Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024

Рекомендуем

Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024