Дораць радасць сельскія артысты са Скрыпліцы

Дораць радасць сельскія артысты са Скрыпліцы

Сярод устаноў культуры на лепшую пастаноўку работы по развіцці культуры пераможцам раённага спаборніцтва прызнаны калектыў Скрыпліцкага сельскага Дома культуры.
З вялікім задавальненнем жыхары Скрыпліцы наведваюць мясцовы СДК. Святочныя канцэрты, забаўляльныя праграмы, пазнавальныя мерапрыемствы тут праводзяцца даволі часта. Значная заслуга ў тым, што ў ачагу культуры аграгарадка па-сапраўднаму бруіць жыццё, – мясцовага дырэктара, сапраўднага энтузіяста сваёй справы Галіны Пімошынай.
Педагог па адукацыі, Галіна Міхайлаўна доўгі час працавала ў Скрыпліцкай СШ на розных пасадах, у тым ліку намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце. Яшчэ некалькі год працавала загадчыкам у Скрыпліцкім яслях-садку. Таму нядзіўна, што ў арганізацыі разнастайных мерапрыемстваў ведае толк і ўсе аспекты. А таму, узначаліўшы ў 2019 годзе СДК, з радасцю і ахвотай узялася за гэты ўчастак работы. І па сутнасці надала ёй новы імпульс.
Тут здольны заціка­віць дзяцей у гуртках па інтарэсах: рабяты не аднойчы прымалі ўдзел у раённых конкурсах і займалі ў іх прызавыя месцы. Наладжаны творчы пра­цэс у арганізацыі вольнага часу і адпачынку жыхароў аграгарадка.

Візітнай карткай Дома культуры стаў творчы калектыў “Скрыплічаначка”. Галіна Пімошына сабрала такіх жа апантаных творчасцю аматараў народнай песні. Сярод іх – загадчык бібліятэкі Галіна Няфёдава, культарганізатар СДК Ларыса Гушчына, пенсіянеркі Фаіна Носава, Еўдакія Сухарава. А віртуозна акампануе жанчынам муж апошняй з названых – вядомы ў раёне гарманіст Васіль Сухараў, якога яшчэ ведаюць і як цудоўнага майстра-каваля. Ансамбль актыўна выступае не толькі перад землякамі з аграгарадка, а і на многіх канцэртных пляцоўках раёна і нават вобласці. Летась, да прыкладу “Скрыплічаначка” прыняла ўдзел у абласным конкурсе “Падняпроўскі гармонік”, адкуль удзельнікі прывезлі адразу некалькі дыпломаў, у тым ліку і І ступені ў намінацыі “Народная прыпеўка”. Але, як самі лічаць сама­дзейныя артысты, самыя лепшыя ўзнагароды за іх творчасць – гэта цудоўны настрой іх слухачоў і гледачоў. Калі такое адчуваецца, то і хочацца дарыць людзям радасць!
Аляксандр ХАХЛОЎ.

Последние новости

Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024

Рекомендуем

В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024
За здоровый образ жизни

Пьедесталы штурмуют тяжелоатлеты

7 апреля 2024