Падзячныя пісьмы – бацькам супрацоўнікаў Кіраўскага РАУС


У межах святкавання Дня міліцыі Падзячныя пісьмы за подпісам старшыні райвыканкама Міхаіла Гулага былі ўручаны бацькам супрацоўнікаў РАУС, якія дастойна выконваюць свае службовыя абавязкі, уносяць важкі ўклад ва ўмацаванне правапарадку ў нашым раёне.

Намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Бяляўская, уручаючы Падзячныя пісьмы адзначыла, што наша міліцыя ўпэўнена стаіць на варце грамадскай бяспекі, правоў і свабод грамадзян. Прыярытэтамі для міліцыянераў заўсёды былі і застаюцца вернасць абавязку і закону. Паспяхова спраўляцца з пастаўленымі задачамі ім дапамагаюць бацькоўская падтрымка і разуменне.

Падзячнымі пісьмамі адзначаны бацькі 19 супрацоўнікаў РАУС.
Намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Бяляўская, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ларыса Гаўрылава, старшыня РА РГА «Белая Русь» Васіль Маркевіч выказалі словы ўдзячнасці за дастойнае выхаванне сына Андрэя Таццяне Астроўскай.

 

Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.