Стаць міліцыянерам кіраўчанін Канстанцін Бяляўскі марыў са школьнай лавы…

Стаць міліцыянерам кіраўчанін Канстанцін Бяляўскі марыў са школьнай лавы…

Стаць міліцыянерам кіраўчанін Канстанцін Бяляўскі марыў са школьнай лавы. У дзяцінстве яго ўражваў вобраз супрацоўнікаў органаў унутраных спраў: мужныя, смелыя, ветлівыя і тактоўныя – эталон бездакорных паводзін на службе і ў грамадскім жыцці.

З кожным годам сталення жаданне звязаць жыццё са службай у міліцыі ўзмацнялася. Таму пасля заканчэння СШ №1 райцэнтра паспрабаваў стаць курсантам Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь. Аднак, як адзначыў у нашай размове Канстанцін Сяргеевіч, не хапіла падрыхтоўкі, ведаў і мэтанакіраванасці. Ён паступіў на факультэт матэматыкі і прыродазнаўства МДУ імя А.А.Куляшова. Наш суразмоўца расказаў: “Вырашыў авалодаць прафесіяй выкладчыка фізікі і матэматыкі, бо менавіта гэтыя вучэбныя прадметы даваліся мне ў школе лягчэй за астатнія, былі маімі любімымі. Я вельмі ўдзячны педагогам СШ №1 Л.І.Зацэпінай і С.К.Ганчаровай, якія выкладалі ў школе матэматыку і фізіку. Яны зацікавілі мяне гэтымі навукамі, заклалі асновы рацыянальнага мыслення, таму займацца ва ўніверсітэце мне было не складана”.
На апошнім курсе навучання Канстанціну Бяляўскаму ўдавалася паспяхова сумяшчаць вучэбны працэс з работай: ён выкладаў ў Пашкаўскай сярэдняй школе.
Кажуць, любыя падзеі, якія адбываюцца з намі ў жыцці, – невыпадковыя. Герою публікацыі не ўдалося паступіць у Акадэмію МУС, аднак навучанне ва ўніверсітэце падштур­хнула яго да здзяйснення іншай мары: на сваім факультэце ён сустрэў будучую жонку, таксама з Кіраўшчыны. Канстанціну і Іне Бяляўскім удалося пабудаваць моцную сям’ю, у якой зараз выхоўваюцца двое дзетак – 7-гадовая Ірына і 4-гадовы Іван. Утульны сямейны ачаг, дзе цябе заўсёды чакаюць, акружаюць увагай і клопатам, – тое, што мужчына бярэ ў аснову: “Сям’я для мяне – невычэрпная крыніца сіл і натхнення, – прызнаўся Канстанцін. – Разам з жонкай, якая зараз працуе настаўнікам фізікі і матэматыкі ў СШ №1, мы выхоўваем нашых дзетак у любові, але і строгасці. З маленства прывучаем іх любіць Радзіму, з павагай ставіцца да старэйшых, быць адказнымі і сумленнымі. Кожны сямейны вечар праводзім за сумесным праглядам навін па агульна­нацыянальным тэлебачанні. Хоць Ірынка і Ваня яшчэ малыя, аднак, мы лічым, што яны павінны ведаць імя Прэзідэнта краіны, дзяржаўныя сімвалы, быць у курсе падзей, якія адбываюцца навокал. На мой погляд, калі бацькі разам з педагогамі будуць працаваць у тандэме, мы зможам выхаваць патрыятычна накіраванае пакаленне, здольнае правільна расстаўляць прыярытэты, заснаваныя на любові да Радзімы і суайчыннікаў”.
Пасля атрымання адукацыі Канстанцін Бяляўскі выкладаў фізіку і матэматыку ў адной са школ Бабруйска. Адначасова займаўся індывідуальным прадпрымальніц­твам: рамантаваў камп’ютары і ўстанаўліваў праграмнае забеспячэнне. Аднак, мара служыць у міліцыі яго не пакідала. Аднойчы малады мужчына вырашыў паспрабаваць кардынальна змяніць сваё прафесійнае жыццё. У 2015 годзе ён звярнуўся ў Кіраўскі РАУС па пытанні працаўладкавання. У той час кадравую работу ў райаддзеле вёў Мікалай Назарчук. Менавіта яму Канстанцін Сяргеевіч зараз вельмі ўдзячны, бо ён стаў для яго свое­асаблівым правадніком у прафесію дзіцячай мары: дапамог да канца вызначыцца з выбарам, паспрыяў накіраванню Бяляўскага на першапачатковую падрыхтоўку ў “Цэнтр павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў МУС Рэспублікі Беларусь” у Мінску, падзяліўся ведамі і практычнымі навыкамі.
У сакавіку 2016 года старшы лейтэнант міліцыі К.С.Бяляўскі быў назначаны на пасаду старшага інспектара па кадрах РАУС. Разам з цяперашнім намеснікам начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні В.Ю.Каранкевічам яны працуюць над пытаннямі падбору кадраў на службу ў міліцыі, афармлення кандыдатаў на вучобу, падтрымліваюць здаровы псіхалагічны клімат сярод асабовага саставу райаддзела.
Па абавязку службы Канстан­ціну Бяляўскаму даводзіцца прымаць удзел у выездах следча-аператыўных груп. Па словах суразмоўцы, значная частка выездаў ажыццяўляецца на сямейна-бытавыя скандалы, часцей за ўсё – з-за злоўжывання мужам ці жонкай спіртнымі напоямі. “Падчас такіх выездаў я растлумачваю грамадзянам неабходнасць быць законапаслухмянымі, жыць у згодзе з грамадствам, захоўваць мір у сем’ях. Шчыра радуюся, калі праз пэўны час бачу, што хтосьці з правапарушальнікаў стаў на шлях выпраўлення, стараецца накіраваць сваё жыццё ў станоўчае рэчышча, – значыць мая работа патрэбная грамадству і карысная”.
Для таго, каб мець больш глыбокія веды ў сферы юрыспрудэнцыі, Канстанцін Бяляўскі зараз атрымлівае юрыдычную адукацыю ў Магілёўскім інстытуце МУС Рэспублікі Беларусь. Ён падкрэсліў, што агітуе ўсіх супрацоўнікаў райаддзела таксама пастаянна вучыцца далей, паглыбляць веды, павышаць кваліфікацыю, бо, на яго думку, афіцэр міліцыі павінен быць не толькі сумленным, прыстойным і трымаць слова, але і высока­адукаваным.
Служба ў органах унутраных спраў адымае шмат часу, але ж Канстанцін ніколькі не шкадуе, што ўсё ж такі звязаў з ёй свой прафесійны лёс, увасобіў у жыццё дзіцячую мару. Ён імкнецца паспяхова спалучаць работу з сямейнымі справамі, а таксама знаходзіць час на любімы занятак – развядзенне пчол. Мара быць пчаляром з’явілася некалькі год таму. Пачынаў з адной пчоласям’і, зараз у Бяляўскіх ужо тры вуллі. Канстанцін прывучае да гэтага занятку і дзяцей: дачка ўжо дапамагае, а сынок пакуль назірае. Малады бацька лічыць, што дачку і сына з маленства трэба прывучаць да працы, знаходзіць альтэрнатыву гаджэтам і мультфільмам, каб, стаўшы дарослымі, яны імкнуліся ствараць – сваёй добрасумленнай, адказнай працай, а не разбураць.
Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

 

Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».

Последние новости

Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024
Актуально

Делегаты VII ВНС от Кировского района – о своём избрании в конституционный орган страны

23 апреля 2024
Ваше здоровье

Европейская неделя иммунизации проводится на Кировщине

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Комитет госконтроля Могилёвской области информирует

23 апреля 2024

Рекомендуем

В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
В стране и мире

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024