Старт сяўбе-2021 на Кіраўшчыне дадзены!

Актыўнымі тэмпамі распачаліся веснавыя палявыя работы ў ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”. Мясцовыя аграрыі аднымі з першых у раёне прыступілі да падкормкі азімых культур, падрыхтоўкі глебы да сяўбы, закрыцця вільгаці, унясення мінеральных угнаенняў і арганікі. Карэспандэнты “раёнкі” пабывалі на палетках сельгаставарыства і пацікавіліся ходам пасяўной кампаніі.

Як адзначыў галоўны аграном РАПТЗ Уладзімір Дарафей, механізатары дасканала і якасна адрамантавалі замацаваную за імі тэхніку, і зараз на шматлікіх палетках шырокім фронтам ідуць палявыя работы. Спрыяе іх хуткаму тэмпу і восеньская пад­рыхтоўка глебы: цёплае надвор’е дазволіла механізатарам правесці ўзворванне на ўсіх палях, дзе планавалі сяўбу. Крыху стрымліваюць ход палявых работ пераўвільготненасць на некаторых участках, а таксама снег, які каля лясных масіваў яшчэ трымаецца на паверхні.

У мінулую суботу ў прагрэтую сонейкам зямлю леглі першыя зярняты: “адкрыў” сяўбу-2021 у РАПТЗ авёс. Размесціцца ён на плошчы ў 50 га. Усяго падчас пасяўной кампаніі збожжавыя плануецца пасеяць на 700 га, яшчэ на 300 га – аднагадовыя культуры.
Распачаць сяўбу яравых даверылі Андрэю Слуцкаму: для механізатара яна – першая, але за больш чым 3 гады работы ў сельгаставарыстве ён справай даказаў, што з любым даручаным заданнем спраўляецца выдатна. Да таго ж, нядаўна кіраўніцтва даверыла яму новы энерганасычаны трактар, таму ёсць упэўненасць, што сяўба прой­дзе своечасова і ў найбольш спрыяльныя агратэхнічныя тэрміны.
Па словах Уладзіміра Дарафея, сёлета ў сельгаставарыстве дасканала падышлі да падрыхтоўкі ўсяго неабходнага насеннага матэрыялу, якасць і ўсходжасць якога была праверана ў лабараторыі. Паклапацілася кіраўніцтва РАПТЗ і пра наяўнасць розных відаў угнаенняў для сельгаскультур.
Не менш важная задача – падкормка азімых. Як адзначыў галоўны аграном сельгаставарыста, практычна ўсе культуры перазімавалі даволі добра. Аднак, не вельмі спрыяльнае надвор’е ўзімку

месцамі аслабіла расліны, таму неабходна як мага хутчэй даць ім дадатковую моц, каб яны пайшлі ў рост і парадавалі густой зелянінай. Адказна шчыруе на ўнясенні КАСа Дзмітрый Комар: на гэтых работах ён задзейнічаны ўжо не першы сезон, заўсёды з адказнасцю ставіцца да выканання даручанай справы. “Раса”, якой кіруе механізатар, хутка рухаецца па палетках, нават там, дзе землі яшчэ даволі грузкія, не прапускаючы ніводнай палоскі з раслінамі.

На падрыхтоўцы глебы пад сяўбу яравых культур заняты вопытны механізатар Уладзімір Шалянгоўскі, на закрыцці вільгаці – Уладзімір Комар. На ўнясенні мінеральных угнаенняў пад цукровыя буракі шчыруе Яўген Рудак, загружае агрэгат на пагрузчыку Аляксандр Вашукевіч, падвозіць угнаенні Сяргей Комар.

Актыўна вядзецца ўнясенне арганікі. Дзве адзінкі тэхнікі, за рулём якіх Кірыл Гамалін і Мікалай Варанчукоў, хутка раскідваюць арганіку па палях, загружае агрэгаты Анатоль Дзікун.
На высокапрадукцыйную працу на веснавых палетках накіраваны меры маральнага і матэрыяльнага заахвочвання, працаўнікі ўкамплектаваны сродкамі індывідуальнай абароны і спецвопраткай.

 

Старт сяўбе-2021 – дадзены! З раніцы і да позняга вечара шчыруюць механізатары на палетках, каб забяспечыць высокія тэмпы і якасць сяўбы, і ў выніку – атрымаць важкі ўраджай.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара.

 

Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.