Знаёмцеся: новыя жыхары Кіраўшчыны нарадзіліся ў студзені
Па дадзеных, прадастаўленых райбальніцай, у першы месяц бягучага года ў раёне нарадзілася 13 малышоў: 6 хлопчыкаў і 7 дзяўчынак.
Упершню сталі матулямі Карына Караткевіч і Ганна Дрозд з Кіраўска, Інэса Фядосова з Цейкавіч – у іх нарадзіліся сыночкі. У Марыны Стральцовай з Кіраўска і Лаліты Апсіт з Валосавіч першымі дзіцяці сталі дачушкі.
Ліка Каранкевіч з Кіраўска і Наталля Спіжарская з Барчыц нарадзілі па другім дзіцяці – сыночку. У другі раз стала матуляй Алеся Шапоткіна з Кіраўска – у яе дачушка.
Мнагадзетнымі маці сталі Галіна Бальшакова і Марына Кандрацьева з Кіраўска, Наталля Аксючэнка з Валосавіч – у іх – дачушкі.
Алена Гушчына з Кіраўска стала матуляй у чацвёрты раз: у яе нарадзілася дачушка.
Віншуем усіх матуль са значнай падзеяй у жыцці і жадаем ім і іх малышам здароўя, сямейнай цеплыні, пяшчоты і дабрабыту!
Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».