КСУП “Чырвоны баец”: падмурак пад будучы ўраджай закладзены

КСУП “Чырвоны баец”: падмурак пад будучы ўраджай закладзены

Сёлетнюю пасяўную кампанію аграрыі КСУП “Чырвоны баец” распачалі з 1 красавіка. Актыўна ўключыліся ў сяўбу – шчыруюць з 7 да 19 гадзін, без выхадных, прыпыняліся толькі на суткі, калі капрызнае веснавое надвор’е адзначылася снегам. Такі рэжым работы ў спалучэнні з адказным стаўленнем рупліўцаў сельгаставарыства да даручанай справы дазволілі завяршыць пасяўную кампанію ў кароткія тэрміны.

Па стане на 12 красавіка збожжавымі і зернебабовымі былі засеяны запланаваныя 280 га. Усе гэтыя плошчы – на рахунку і пад адказнасцю маладога па ўзросту, але вопытнага па тэрміне земляробчай працы механізатара Аляксея Масюковіча, які неаднаразова станавіўся героем нашых публікацый. Менавіта яму з года ў год кіраўніцтва “Чырвонага байца” даручае, без перабольшання, вельмі важную справу – сяўбу. Ад таго, які падмурак земляробы закладуць вясной пад ураджай, залежыць будучы дабрабыт гаспадаркі. Вядома ж, якаснае правядзенне веснавой палявой кампаніі – вынік агульнакаманднай дзейнасці аграрыяў. Патрэбныя сельскагаспадарчыя работы вядуцца комплексна, пад пільным кантролем спецыялістаў агратэхнічнай службы.

Аляксей Масюковіч

Па словах дырэктара сельгаспрадпрыемства Сяргея Лянкевіча, на палявых работах шчыруюць трактарысты-машыністы, вадзіцелі, якія шмат год прысвяцілі працы ў сельскай гаспадарцы, можна сказаць, ведаюць кожнае поле, як свае пяць пальцаў, таму іх кантраляваць не трэба, галоўнае – накіраваць іх намаганні ў патрэбнае рэчышча.
Адным з вопытнейшых земляробаў, прычым не толькі ў “Чырвоным байцы”, але і ў раёне, з’яўляецца Дзмітрый Аляксееў.

Дзмітрый Аляксееў

Падчас сёлетняй веснавой палявой кампаніі ён заняты на дыскаванні глебы – робіць яе верхнія пласты друзлымі, больш прыдатнымі для правядзення палявых работ. Працоўны стаж земляроба Аляксеева складае 33 гады. Дастаткова, каб, пры добрасумленным стаўленні да прафесіі, аваладоць усімі яе сакрэтамі. Механізатар можа працаваць на любым участку работы і неаднаразова станавіўся лідарам раённых і абласных спаборніцтваў сярод працаўнікоў палёў. Дзмітрый Аляксееў адзначыў, што ў працы на сельгаспалетках многае, вядома ж, залежыць ад тэхнікі, але большае, усё ж такі, – ад чалавека, яго стаўлення, настрою, з якім земляроб выязджае ў поле, бо, машынай трэба не проста кіраваць, а па-майстарску, укладваючы ў справу душу.

Юрый Іваніцкі

Два дзесяцігоддзі працуе вадзіцелем у “Чырвоным байцы” кіраўчанін Юрый Іваніцкі. Зараз ён кіруе пагрузчыкам: падвозіць і загружае пасяўны матэрыял, за дзень выходзіць па 10-15 тон. Пасля службы ў арміі сваяк запрасіў яго паспрабаваць сябе ў якасці вадзіцеля ў “Чырвоны баец”. Паспрабаваў – спадабалася і застаўся.
Акрамя вышэй адзначаных работ аграрыі сельгаспрадпрыемства вядуць падкормку азімых культур. На гэтым участку задзейнічаны механізатары Аляксандр Сіндараў і Андрэй Новікаў. Трактарыст-машыніст Віктар Аляксееў шчыруе на закрыцці вільгаці.
Звяно ў саставе Сяргея Барадзіна, Яўгена Кандраценкі, Сяргея Іванова і Віктара Бяляўскага вывозіць на палеткі арганічныя ўгнаенні. Усяго запланавана развезці 27 тыс. т арганікі, на дадзены момант палова з іх ужо на палях.
Земляробы падрыхтавалі глебу пад сяўбу цукровых буракоў. Гэтая сельгаскультура зойме 270 га. Чакаюць спрыяльных пагодных умоў, каб распачаць сяўбу кукурузы на зерне.
Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Веды – сіла: алімпіяда па вучэбных прадметах

29 марта 2024
Сельское хозяйство

Старт дала вясна!

29 марта 2024
Профилактика и безопасность

Мошенническая схема: «Алло, мама!..»

29 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

29 марта 2024
Профилактика и безопасность

В Могилевской области отмечается рост подростковой преступности по 222 статье УК Республики Беларусь

28 марта 2024
Общество

Аўтар першага беларускага рамана

28 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко: всякая финансовая деятельность должна быть подчинена интересам экономики

28 марта 2024
Общество

Выездной личный приём граждан

28 марта 2024
В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024
Образование

Белая ладья

27 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко и Путин в телефонном разговоре подтвердили готовность к дальнейшему активному взаимодействию по реагированию на угрозы терроризма

23 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Жиличском сельхозколледже прошёл урок памяти “Боль Хатыни”, посвящённый 81-й годовщине Хатынской трагедии

22 марта 2024