Людміла Палевіч, былы вязень фашысцкіх канцлагераў: “Самы галоўны скарб – мір на зямлі…”

Людміла Палевіч, былы вязень фашысцкіх канцлагераў: “Самы галоўны скарб – мір на зямлі…”

11 красавіка – Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў.

Менавіта ў гэты дзень у 1945 годзе былі вызвалены вязні лагера смерці Бухенвальд – аднаго з буйнейшых нацысцкіх канцэнтрацыйных лагераў, у якім утрымлівалася каля 280 тысяч чалавек, прадстаўнікоў 15 розных народаў.
Толькі ў Германіі ў гады Вялікай Айчыннай вайны дзейнічала 1634 канцлагеры, а ўсяго іх было, у тым ліку і на акупіраваных немцамі тэрыторыях, 14000.
У нашым раёне пражывае 165 былых вязняў фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных немцамі і іх саюзнікамі ў гады Другой сусветнай вайны.

Падзеі Вялікай Айчыннай вайны, якая скончылася амаль 76 год таму, і дагэтуль не сціраюцца з памяці некалькіх пакаленняў беларусаў: горкія ўспаміны трывожаць душы людзей, несціхаючы боль пра загінуўшых родных і сваякоў застаецца ў сэрцы на доўгія гады. Фашызм прынёс шмат гора і пакут практычна ў кожную беларускую сям’ю. Сотням тысяч маленькіх дзяцей давялося літаральна штодня змагацца за сваё жыццё. Іх дзяцінства было напоўнена жахам, голадам, холадам, пакутамі і стратамі родных.

Менавіта праз такія выпрабаванні давялося прайсці Людміле Нічыпараўне Палевіч з аг.Мышкавічы, поўнаму кавалеру ордэна Працоўнай Славы, ганароваму грамадзяніну Кіраўскага раёна, якая мае статус былога вязня фашысцкіх канцлагераў.

Калі пачалася вайна, маленькай Людміле было толькі тры годзікі. Да чэрвеня 1941 года ў яе было шчаслівае жыццё разам з матуляй і бацькам у в.Клічаўскія Пасёлкі аднаіменнага раёна. Бацька Нічыпар Данілавіч трапіў пад мабілізацыю ў першыя месяцы вайны. Мужна змагаўся з ворагам, з баямі дайшоў да Усходняй Прусіі, дзе і загінуў, не дажыўшы да Вялікай Перамогі ўсяго толькі месяц. Яму так і не давялося паняньчыць свайго маленькага сына, які нарадзіўся ў 1942 годзе, парадавацца, што родная зямля была поўнасцю вызвалена ад ворага…
Падчас нямецкай акупацыі Клічаўшчыны жыхарам вёсак і пасёлкаў было вельмі няпроста: карнікі здзекаваліся над жанчынамі і дзецьмі, старымі і нямоглымі. У адзін з вясновых халодных дзён 1943 года ў в.Клічаўскія Пасёлкі з’явіліся вялізныя грузавыя аўтамабілі. Немцы хадзілі па дамах і загадвалі сяльчанам сабрацца ў цэнтры вёскі: жанчыны і дзеці плакалі, ніхто не ведаў, ці давядзецца ім зноў убачыць родныя мясціны, вярнуцца ў свае дамы…
У памяць Людмілы Нічыпараўны моцна ўрэзаўся выпадак, які здарыўся, калі людзей пачалі грузіць у аўтамабілі. Яе матуля з брацікам і бабуля ўжо сядзелі ў кузаве, а Людміла вырвалася з рук немца і хутка пабегла прэч. Праз некалькі метраў яна адчула ўдар, хтосьці схапіў яе за плечы: узняўшы вочы, дзяўчынка ўбачыла грозны позірк паліцая, які падхапіў яе і закінуў у машыну…
Праз некалькі гадзін руху машыны спыніліся, ніхто з палонных не ведаў, што будзе з імі далей. Усіх пастроілі ў калону і пагналі ў баракі: у пакоях было халодна, стаялі трох’ярусныя нары. Як высветлілася, гэта была Бабруйская турма. І пацягнуліся страшныя дні: людзі хварэлі, не хапала ежы, малыя дзеці пастаянна плакалі. Праз два тыдні ўсіх арыштантаў нечакана адпусцілі. Магчыма, лічыць Людміла Нічыпараўна, пераможнае наступленне Чырвонай арміі парушыла планы фашыстаў: дарослыя меркавалі, што іх хацелі вывезці ў Германію.
Людміла разам са сваімі роднымі вярнулася ў Клічаўскія Пасёлкі. Іх дом стаяў часткова пашкоджаны: рамы на вокнах без шкла, не было чаго есці, вельмі мёрзлі. Але душа радавалася, што зноў апынуліся дома.
Немцы да самага вызвалення раёна не давалі мірным жыхарам спакойна жыць. Некалькі разоў зганялі сяльчан у хлеў, дзялілі на групы – моладзь і жанчын – у адну, дзяцей і старых – у другую. Але, на шчасце, планы фашыстаў парушалі партызаны, якія мужна ўступалі ў бой з ворагам і вызвалялі палонных.
І толькі калі вораг быў прагнаны з роднай зямлі, людзі спакойна ўздыхнулі. Зноў пачалі пакрысе апрацоўваць палеткі, расціць хлеб, наладжваць мірнае жыццё.
На Кіраўшчыну Людміла Нічыпараўна прыехала ў 1960 годзе, у знакаміты калгас “Рассвет”, пра які прачытала ў газеце. Настолькі ёй запала ў душу інфармацыя пра слаўныя дасягненні рассветаўскіх працаўнікоў, што яна пераканала мужа прыехаць жыць і працаваць менавіта ў Мышкавічы. Пачынала ў паляводчай брыгадзе, загадвала мясцовым калгасным санаторыем. А аднойчы давялося падмяняць сяброўку-даярку на Мышкавіцкай ферме. Паспрабавала … і засталася ў гэтай прафесіі на доўгія гады.
Жанчына займалася любімай справай, разам з калектывам рабілі ўсё ад іх залежачае, каб атрымліваць ад кароў высокія надоі. За сваю добрасумленную працу Людміла Нічыпараўна неадноўчы ўзнагароджвалася высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі. У 1986 годзе перадавая даярка “Рассвета” стала поўным кавалерам ордэна Працоўнай Славы.
Нягледзячы на няпросты лёс, абпаленае вайной дзяцінства, Людміла Нічыпараўна праз усё жыццё пранесла шчырую любоў да сваёй Радзімы, павагу да сялянскай працы і калег, адданасць справе, якой займалася. А самым каштоўным скарбам лічыць мір і спакой на нашай зямлі…
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

 

Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».

Последние новости

Общество

На вопросы даны компетентные ответы

29 марта 2024
Актуально

Веды – сіла: алімпіяда па вучэбных прадметах

29 марта 2024
Сельское хозяйство

Старт дала вясна!

29 марта 2024
Профилактика и безопасность

Мошенническая схема: «Алло, мама!..»

29 марта 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

29 марта 2024
Профилактика и безопасность

В Могилевской области отмечается рост подростковой преступности по 222 статье УК Республики Беларусь

28 марта 2024
Общество

Аўтар першага беларускага рамана

28 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко: всякая финансовая деятельность должна быть подчинена интересам экономики

28 марта 2024
Общество

Выездной личный приём граждан

28 марта 2024
В Комитете госконтроля

Проверили торговлю

27 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

Сегодня состоялось совместное заседание президиума Кировского районного Совета депутатов и Кировского районного исполнительного комитета

19 марта 2024
Актуально

Кировск встречает весну

16 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В День памяти жертв Хатынской трагедии в Кировском районе состоялся автопробег

22 марта 2024
Актуально

В Кировске состоялось чествование победителей областного смотра-конкурса первичных организаций ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск

22 марта 2024
В стране и мире

Состоялся телефонный разговор Лукашенко с гендиректором “Роскосмоса”

22 марта 2024
В стране и мире

Лукашенко и Путин в телефонном разговоре подтвердили готовность к дальнейшему активному взаимодействию по реагированию на угрозы терроризма

23 марта 2024
Общество

В ЦДОДиМ состоялся конкурс «Мисс детский сад-2024»

19 марта 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Жиличском сельхозколледже прошёл урок памяти “Боль Хатыни”, посвящённый 81-й годовщине Хатынской трагедии

22 марта 2024