Манёўры на веснавым полі. Працягваецца палявая кампанія ў КСУП “Ніва-Барсукі”

Манёўры на веснавым полі. Працягваецца палявая кампанія ў КСУП “Ніва-Барсукі”

Аграрыі раёна працягваюць веснавую палявую кампанію. Сёлета, праўда, у параўнанні з апошнімі мінулымі сезонамі, складанасцей куды больш: вясна далёка не так хутка адваявала свае пазіцыі і пазбавіла нас ад зімовых халадоў. Ды і зараз адагрэцца пад цёплым сонейкам як мае быць ніяк не атрымліваецца. Вось і земляробам давялося значна пазней, чым летась, распачаць палявыя работы, у тым ліку працаўнікам КСУП “Ніва-Барсукі”. Але, нягледзячы на прыродныя капрызы, працэс дынамічна рухаецца наперад…

Механізатар Сяргей Гушчын 30 год кіруе сельскагаспадарчай тэхнікай

Бадай, найбольш адчуваюць перашкоды надвор’я сёлетняй вясной земляробы КСУП “Ніва-Барсукі”. Што і казаць: план яравой сяўбы ў сельгасарганізацыі – даволі значны, а вось у поўнай меры разгарнуць дзеянні на палях ніяк не атрымліваецца. Менавіта на гэта не без пэўнага расчаравання звярнуў увагу ў размове з карэспандэнтам “раёнкі” аграном Сяргей Сіўчыкаў.

– За 35 год працы на мясцовых землях, – адзначыў Сяргей Васільевіч, – даводзілася ў розных умовах і сеяць, і ўбіраць. Сёлетняя вясна, між тым, асаблівага здзіўлення не выклікае. Мы і раней вымушаны былі пазней за іншых адсявацца. Прычынай таму – падзолістая глеба з блізкім заляганнем грунтовых вод. На ўзвышанасцях зямля падсыхае даволі хутка, а дзе нізінка – атрымліваюцца “мокрыя” лагчыны, і з-за павышанай вільгаці тэхніцы не заўсёды ўдаецца “ўлезці” – грузне. Нават самі механізатары сёлета ў адзін голас кажуць: “Даўнавата мы так не сеялі. Апошнія сезоны ўсё ішло гладка, а цяпер зноў даводзіцца манеўрыраваць па палях, як колісь раней…”. Значна сёлета зрушыліся тэмпы палявых работ: калі летась мы распачалі сяўбу ў першых чыслах сакавіка, то зараз – на месяц пазней. Зараз і дажджы раз-пораз дадаюць вільгаці, яшчэ і замаразкі абяцаюць сіноптыкі…

А аб’ёмы работ вызначаны істотныя. Бягучай вясной ніваўцам трэба засеяць ячменем – 300 га, аўсом – 90 га, зернебабовымі – 150 га, кукуруза на зерне зойме 230 га, яшчэ 700 га адведзена на зялёны корм. Аднагадовыя травы будуць размешчаны на 250 га.

Чакаць літасці ад прыроды – не ў правілах мясцовых працаўнікоў. Не сядзяць на месцы земляробы, любы зручны момант выкарыстоўваецца імі. Паўсюль, дзе ёсць мажлівасць пусціць тэхніку, вядуцца работы – апрацоўваецца глеба, рыхтуецца пад сяўбу, засяваецца – і многія іншыя.

Як адзначыў тэхнолаг палёў, усё, што датычыцца падрыхтоўкі да пасяўной кампаніі, у гаспадарцы прадугледзелі належным чынам. Насення хапае ў поўнай меры – не ніжэй першай рэпрадукцыі. Плюс закупілі 9 т элітнага, каб абнавіць насенны фонд. Тэхніка таксама падрыхтавана загадзя, уся – на хаду, уключаючы і “ўзроставыя” сельгасмашыны, і больш новыя.

Прыступілі ў сельгасарганізацыі да сяўбы цукровых буракоў. Згодна плана, “салодкія” плантацыі раскінуцца, як і летась, на 180 га. Гэтай культуры, якую смела можна назваць стратэгічнай, у “Ніве-Барсуках” надаецца асаблівая ўвага. Прычым ужо больш за дзясятак год. Пры правільных падыходах ураджай салодкіх каранёў прыносіць добры прыбытак.

– Ураджайнасць буракоў у 300 ц/га ўжо дазваляе апраўдаць затраты на закупку насення, хімпрэпаратаў для апрацоўкі, праведзеныя работы, – кажа Сяргей Сіўчыкаў. – А калі атрымаць вышэйшую, – то прыбытак ужо можна класці ў “кішэню” гаспадаркі. Летась мы атрымалі з кожнага гектара па 600 ц. Вось і лічыце, ці варта ўважліва займацца культурай?.. Безумоўна, ёсць рэзон! А каб быў прыбытак важкім, мы адпрацавалі схему вырошчвання. Выкарыстоўваем гатункі насення высокай якасці, пераважна французкай селекцыі. Уносім мікраэлементы, такія, як борная кіслата, арганіку, мачавіну, комплексную сумесь з азотных, фосфарных і калійных тукаў, гербіцыды, апрацоўваем ад шкоднікаў. Сучасныя тэхналогіі дазваляюць у поўнай меры спрацаваць на высокі ўраджай. Толькі трэба ўсё рабіць правільна. А што ж – даводзіцца ісці ў нагу з часам, вывучаць спецыяльную літаратуру, навінкі агратэхнікі. Без гэтага нельга…

Мы пабывалі якраз на полі каля вёскі Вішанька, дзе вялася сяўба цукровых буракоў. Даручана яна вопытнаму Сяргею Гушчыну, які кіруе трактарам “Беларус-1523”. З зямельнай справай прафесійна механізатар звязаў жыццё яшчэ 30 год таму і валодае ўсімі неабходнымі навыкамі. Засявае гектар за гектарам з дапамогай пасяўнога агрэгата “Planter”, а, каб часам не загрузнуць на вільготных лагчынах, сейбіт абсталяваў трактар спаранымі коламі. Як нам паведамілі ў гаспадарцы, на ўчарашнюю раніцу Сяргей Гушчын засеяў 75 га ад планавых плошчаў пад буракі.

Побач пад сяўбу рыхтавалася глеба з дапамогай агрэгата АКШ. Шпарка па полі рухаўся трактар, якім кіраваў малады механізатар Аляксей Бяляўскі. За яго дзеяннямі ўважліва назіраў брыгадзір Павел Кайданаў – таксама прадстаўнік маладога пакалення ніваўцаў. Мясцовы выхадзец скончыў Жыліцкі сельгаскаледж, затым павысіў узровень адукацыі ў сельгасакадэміі ў Горках і вярнуўся працаваць на радзіму. Спачатку быў аграномам па абароне раслін, зараз загадвае ўчасткам.

 Брыгадзір Павел Кайданаў і механізатар Аляксей Бяляўскі – прадстаўнікі маладога пакалення земляробаў КСУП “Ніва-Барсукі”

На культывацыі ўчасткаў задзейнічаны Мікалай Таранаў і Аляксей Сямёнаў. Іх задача – своечасова закрыць вільгаць: здавалася б, яе хапае нават з запасам, але на падзолістых глебах – як толькі прыпячэ сонца ды усходзіцца ветрык – яна гэтак жа хутка можа і знікнуць.

Для перадпасяўной апрацоўкі выкарыстоўваецца таксама спецыяльная барана. З ёю падчас работы на трактары “Беларус-3022” мы сустрэлі ў дзень прыезду ў гаспадарку каля вёскі Дзесяціны Юрыя Сямёнава. Як адзначыў у размове механізатар, за дзень яму ўдаецца забаранаваць значныя плошчы. Яно і нядзіўна: шырына адначасовага захопу – 18 метраў! Па выніках леташняга сезону гэты фактар, а таксама, безумоўна, адпаведнае стаўленне да даручанай справы самога Юрыя дазволіла яму стаць пераможцам раённага спаборніцтва.

Значныя аб’ёмы работ на апрацоўцы глебы дапамагаюць земляробам выконваць сучасныя агрэгаты. З адным з такіх – бараной – працуе Юрый Сямёнаў: шырыня захопу – 18 метраў!

На палі пад будучую сяўбу ўносіцца арганіка. На гэтым відзе работ актыўна працуюць Аляксандр Алёхна, Васіль Лебедзеў і Міхаіл Скрыпуноў. На пагрузцы – Алег Стальмакоў і Алег Сосаў.

Ну, а сам працэс сяўбы яравых збожжавых і зернебабовых замацаваны за Генадзем Макаронкам, які працуе на магутным “Беларусу-3532” у счэпцы з пасяўным агрэгатам АКМ-6, і Уладзімірам Лебедзевым, у якога за трактарам прычэплены агрэгат “Rabe”. Гатовы, як толькі ўсталюецца спрыяльнае надвор’е, далучыцца да іх і Васіль Лебедзеў з 6-мятровай сеялкай.

Паралельна з яравой сяўбой клапоцяцца  ў “Ніве-Барсуках” і пра восеньскі падмурак пад будучы ўраджай. Як было адзначана агранамічнай службай сельгасарганізацыі, азімыя нармальна перазімавалі і зараз выглядаюць нядрэнна. Да слова, займаюць яны 1750 га, усё, што з восені запланавалі, – засеялі. Цяпер, каб дадаць раслінам сілу росту, іх неабходна падкарміць. Што і робіцца: першая падкормка паспяхова праведзена, зараз вядзецца паўторная. Без мокрых “люстэркаў” на палях, на жаль, таксама не абыходзіцца. Дапамагае самаходная машына “Раса” на вялікіх гумавых колах, якой кіруе Аляксей Рымараў. На больш сухіх участках на лёгкім МТЗ-80 з так званай “лейкай” РУ-1000 падкармлівае азімыя Андрэй Свірко. Прэпараты дастаўляе ў поле на аўтамашыне ГАЗ-53 Леанід Сямёнаў.

Важна ў гэты перыяд хутка зрабіць і хімпраполку азімых. Гэтай справай займаецца вопытны Аляксандр Петранкоў. Ваду яму ў поле падвозіць Рыгор Шчаглоў.

Як бачым, ніваўцы, на ўсіх “плацдармах” мэтанакіравана адваёўваюць у запаздалай вясны гектар за гектарам. Што залежыць ад людзей, – усё арганізавана, ёсць жаданне, ёсць імкненне. Ведаюць тут і тэхналагічныя патрабаванні. А, значыць, усё павінна атрымацца.

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Фота аўтара.

 

Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».

Последние новости

Акция!

Кировск присоединился к межведомственному профилактическому проекту

24 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанки поделили «золото» и «серебро» пополам

24 апреля 2024
Физкультура и спорт

Кировские пляжные футболисты приняли участие в турнире в городе над Невой

24 апреля 2024
Общество

Приём граждан в Добосненском сельисполкоме пройдёт 25 апреля

24 апреля 2024
Общество

Делегация Кировского района отправилась на Всебелорусское народное собрание

24 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Общество

Прямые телефонные линии проведёт руководство Кировского РОВД

23 апреля 2024
Общество

Заседание постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения пройдёт в Кировске

23 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан Кировщины на правовом приёме были решены

23 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024