На Кіраўшчыне працягваецца веснавая палявая кампанія

Працаўнікі сельгасарганізацый раёна працягваюць веснавую палявую кампанію. Работы вядуцца на розных участках.
У пераважнай большасці гаспадарак завершана яравая сяўба збожжавых. Звыш нормы засеялі палі зернем у СГФ “Чыгірынка” РДУП “Беларуснафна-Магілёўаблнафтапрадукт”, СВК “Бераснёўскі” ААТ “Упраўляючая кампанія холдынга “Бабруйскаграмаш”, ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”; закрылі план сяўбы ў КСУП “Чырвоны баец” і ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”.
Зернебабовымі засеяна 1475 га. У “Рассвеце” – 350 га, РАПТЗ – 330 га, “Бераснёўскім” – 355 га, КСУП “Жылічы” – 200 га.
Аднагадовыя травы размешчаны на 2812 га.
У “Рассвеце” – на 341 га (106% да плана), “Чыгірынцы” – на 494 га (60%), “Бераснёўскім” – на 100 га (38%).
Шматгадовымі травамі засеяна 1652 га. У “Бераснёўскім” – 320 га, “Жылічах” – 305 га, РАПТЗ – 280 га.
Выканалі план па сяўбе цукровых буракоў у “Рассвеце” – 319 га (106%), РАПТЗ –
400 га (100%), “Жылічах” – 100 га (100%). У КСУП “Ніва-Барсукі” засеяна буракамі 126 га (70%), “Чырвоным байцы” – 137 га (51%).
Рассветаўцы вядуць пасадку бульбы (размешчана на 17 га) і агародніны (72 га).
У “Чыгірынцы” завяршылі 2-ю падкормку азімых культур. У “Ніве-Барсуках” правялі паўторую падкормку азімых на 1240 га (88% ад плана), у РАПТЗ – на 1114 га (73%).
Ніваўцы правялі хімпраполку азімых на
980 га, рассветаўцы – на 530 га, у “Чырвоным байцы” – на 125 га.

 

Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.