Раённая міжведамасная акцыя «Праз спорт и зносіны – да здароўя кожнага» прайшла ў Жыліцкім сельгаскаледжы

Раённая міжведамасная акцыя «Праз спорт и зносіны – да здароўя кожнага» прайшла ў Жыліцкім сельгаскаледжы


“Праз спорт і знос
іны – да здароўя кожнага». Пад такой назвай была праведзена раённая міжведамасная акцыя. Яе арганізатарамі выступілі камісія па справах непаўналетніх райвыканкама, аддзелы па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, РАУС, Жыліцкі сельгаскаледж. Правядзенне акцыі – адзін з комплексаў мерапрыемстваў па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў сярод непаўналетніх на 2020-2022 г.г. Сярод удзельнікаў спаборніцтваў былі юнакі і дзяўчаты, прызнаныя знаходзячыміся ў сацыяльна небяспечным становішчы, у адносінах да якіх вядзецца індывідуальная прафілактычная работа, рэалізуюцца рэабілітацыйныя праграмы, а таксама знаходзячыеся на ўнутрыўстановачным кантролі. 

Праходзілі спартыўныя спаборніцтвы на базе сельгаскаледжа і складаліся з трох этапаў. У першы дзень паміж рабятамі прайшлі гульні па шашках і шахматах, а таксама стральба з пнеўматычнай вінтоўкі.

Падчас другога этапу з непаўналетнімі правёў гутарку на тэму традыцый праваслаўнага грамадства настаяцель Паўлавіцкага храма ў гонар Параскевы іерэй Ігар Міхалап.

Як адзначыла Вераніка Касьміна, падчас размовы рабяты задавалі шмат пытанняў на праваслаўную тэматыку, цікавіліся біблейскай трактоўкай стварэння зямлі, пыталіся пра асаблівасці Старога і Новага запаветаў. Настаяцель храма, звяртаючыся да навучэнцаў, адзначыў, што кожны дзень чалавека павінен быць пражытым з карысцю для сябе і іншых, трэба імкнуцца нікога не пакрыўдзіць і не здзяйсняць дрэнных учынкаў.    

Намеснік дырэктара цэнтралізаванай клубнай сістэмы Валянціна Грузд абмеркавала з рабятамі на тэму “Не ўкрадзі”. Размова была цікавай, падлеткі паўдзельнічалі ў віктарыне, з інтарэсам паслухалі прытчу пра тое, што за любы дрэнны ўчынак чалавек абавязкова нясе адказнасць, а ў некаторых выпадках – яго дзеці і родныя.

Сустрэча прайшла нібыта на адным дыханні: было бачна, што рабяты шчыра зацікавіліся абмяркоўваемымі пытаннямі, пранікліся духоўным словам, з якім звярнуўся да іх іерэй Ігар Міхалап.

Завяршаючым этапам раённай міжведамаснай акцыі стаў таварыскі матч па футболе паміж камандай РАУС і непаўналетнімі падуліковых катэгорый Жыліцкага сельгаскаледжа.

У прывітальным слове Вераніка Касьміна адзначыла, што правядзенне падобных матчаў стала ўжо добрай традыцыяй. Супрацоўнікі РАУС з’яўляюцца для рабят прыкладам мужнасці, стойкасці, адданасці сваёй справе, нацэльваюць іх на вядзенне здаровага ладу жыцця.   

У спартыўнай зале сельгаскаледжа сабралася шматлікая колькасць балельшчыкаў, якія падтрымлівалі

ўдзельнікаў, гучалі апладысменты пасля гола ці вострага моманту каля футбольных варот.

Адкрылі лік навучэнцы каледжа, літаральна праз некалькі хвілін міліцыянеры яго зраўнялі. Потым мяч аказваўся папераменна то ў адных, то ў другіх варотах. Гульня атрымалася захапляльнай і напружанай: абе­дзве каманды прадэманстравалі добрую падрыхтоўку, вытрымку і жаданне перамагчы. Канчатковы вынік спыніўся на лічбах 8:6 на карысць жылічан.

Суддзя спаборніцтваў, настаўнік фізічнай культуры Жыліцкага сельгаскаледжа Уладзімір Цішкоў адзначыў, што гульня прайшла на высокім узроўні. Перамагла – маладосць, хаця супрацоўнікі РАУС прадэманстравалі тэхнічна прыгожую і моцную гульню.

Дырэктар Жыліцкага сельгаскаледжа Франя Старавойтава павіншавала пераможцаў і ўручыла салодкія прызы.

Людміла СЯМЁНАВА.

Фота аўтара.

Последние новости

Профилактика и безопасность

Огненная трагедия унесла жизни детей

20 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Алкоголь и семейные ссоры

20 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024

Рекомендуем

В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024