Касавіца – кармоў і дастатку крыніца. Працаўнікі КСУП “Жылічы” актыўна вядуць корманарыхтоўку

Касавіца – кармоў і дастатку крыніца. Працаўнікі КСУП “Жылічы” актыўна вядуць корманарыхтоўку

У чарадзе сельскагаспадарчых работ працаўнікам сяла паслабляцца няма калі. Настаў час масавай нарыхтоўкі травяністых кармоў – перыяд, калі закладваецца аснова развіцця аграпрамысловага комплексу на цэлы год.

Старанна шчыруе на касьбе малады механізатар Арцемій Лаўрыненка

Учора, у першы дзень тыдня, першую сянажную траншэю першымі ў раёне пачалі закладваць у КСУП “Жылічы”. Менавіта сюды мы і накіраваліся, каб паназіраць за ходам касавіцы. Кампанію супрацоўнікам рэдакцыі ахвотна склалі дырэктар сельгасарганізацыі Андрэй Валынцаў, галоўны аграном Уладзімір Палячэнка, старшыня прафкама Зінаіда Кісялёва. Усе разам мы накіраваліся непасрэдна да месца “баявых” дзеянняў – на поле за Жылічамі ў бок вёскі Баркі. Тут якраз сабралася адразу некалькі адзінак тэхнікі: апоўдні механізатарам даставілі гарачы абед, і тыя, у сваю чаргу, заглушыўшы на дзясятак-другі мінут рухавікі сталёвых машын, рушылі да УАЗіка-“буханкі”, дзе іх чакала повар Алена Петрусёва са смачнымі стравамі.

Механізатара Сяргея Міхнёва частуе смачным абедам повар Алена Петрусёва

Пакуль у рабоце адбылася невялікая паўза, пра ход касавіцы ў гаспадарцы расказалі яе кіраўнік і тэхнолаг палёў:
– Кармы – безумоўна, падмурак усёй нашай эканомікі, – адзначыў Андрэй Валынцаў. І ў гэтым спаўна мы пераканаліся, параўнаўшы дзве апошнія зімоўкі. Недахоп кармоў у першую з іх істотна ўдарыў па “кішэні”: давялося купляць, каб накарміць жывёлу. Таму летась прыклалі ўсе намаганні, каб такога не паўтарылася, і зрабілі ўпор на нарыхтоўку ўласных кармавых запасаў. Вынік не прымусіў чакаць. Зімоўку прайшлі ўпэўнена, нават ужо самі прадавалі кармы суседзям, што дазволіла папоўніць грамадскую касу. Хапае рагулям і сёння наесціся: рацыён складаюць сілас, сянаж плюс свежападкошаныя свірэпіца, зялёнае ўкоснае жыта… А калі параўнаць сярэднясутачныя прывагі маладняку – 570 грамаў зараз супраць 315 леташніх – то становіцца ўсё зразумелым.

Дырэктар КСУП “Жылічы” Андрэй Валынцаў і механізатар Раман Данілаў

Зараз наша першасная задача, падхапіў гаворку Уладзімір Палячэнка, – актыўна разгарнуць корманарыхтоўку: хутка наліліся кармавыя культуры: свірэпіца, пасевы якой мы давялі да 150 га, павялічыўшы ў параўнанні з мінулым годам утрая, зялёнаўкоснае жыта, шматгадовыя травы. Усё – у аптымальнай фазе. Балазе, вільгаці хапае. А перарастуць расліны – ужо будуць не тыя спажыўныя якасці. Частыя дажджы якраз і стрымліваюць тэмпы. Таму выкарыстоўваем кожную пагодную хвіліну. Скасіць трэба расліны на 1092 га, з іх на 465 га – шматгадовыя травы. Першым укосам плануем назапасіць не менш 7,5 тыс. т сенажу. Гэта толькі гадавы мінімум, а каб адчуваць сябе ўпэўнена, патрэбен паўтарагадавы запас. І рэзервы для гэтага ёсць.

Прычэпы трактароў хутка напаўняюцца здробненай масай

Першую траншэю вырашана закласці прама каля поля са свірэпіцай. Для асновы выкарыстоўваюць асфальтавае пакрыццё былога аэрадрома, які “памятае” колішнюю сельскую авіяцыю. З саламяных рулонаў – барты. Унутры трамбуецца зялёная маса. Уся нарыхтоўка – адладжаны канвеер. На магутным трактары “Атлес” з касілкай КПР-9 скошвае расліны вопытны Раман Канавалаў. Падварушвае валкі граблямі ГР-700, якія набылі летась, малады, але старанны Арцемій Лаўрыненка. Затым уключаецца ў працэс Раман Данілаў: падвяленую масу ён падбірае і здрабняе кормакамбайнам КВК-800 “Палессе” і загружае ў прычэпы, з якім папераменна пад’язджаюць на трактарах Сяргей Міхнёў, Алег Лаўрыненка і Уладзімір Бычкоў. Іх шлях ад камбайна – непасрэдна да траншэі.
Дарэчы, вызваленае ад свірэпіцы (а, значыць, ужо насычанае азотам) поле ў хуткім часе будзе задыскавана і падрыхтавана да сяўбы кукурузы. Амаль штодзённыя дажджы не даюць пакуль мясцовым земляробам завяршыць гэтую работу: з планавых пад “царыцу палёў” 650 га засеяна менш за палову.

Шмат год працуе на сельгасработах Раман Канавалаў

– А што ж рабіць, калі дажджы будуць усё ж і далей перашкаджаць нарыхтоўцы, – пацікавіўся ў субяседнікаў. Як закласці якасна масу, калі яна мокрая?..
– Чакаць пастаяннага сухога надвор’я не мае сэнсу, – адказалі кіраўнік і спецыяліст. – Трэба касіць і ў дождж… Будзем актыўна выкарыстоўваць неабходныя кансерванты. Вялікую ролю адыгрывае і трамбоўка масы ў траншэі. Тут можна быць упэўненым у якасці работы: вопытны Аляксандр Казека ведае сваю справу – шмат гад на К-701 ён зай­маецца трамбоўкай, ведае, што і як… За ходам закладкі сенажу наладжаны пільны кантроль з боку спецыялістаў: уважліва сочаць за працэсам сам галоўны аграном, а таксама аграном-насеннявод Мікалай Каралькоў і галоўны заатэхнік Аляксандр Яўсеенка.

Аляксандр Казека старанна працуе на трамбоўцы зялёнай масы

…Хутка падсілкаваўшыся, працаўнікі імкліва занялі звыклыя рабочыя месцы за баранкамі трактароў і кожны рушыў на свой участак. Вясна сёлета выдалася скупой на сонечныя дзянькі. А гэты якраз стрымаўся без дажджлівых хмар…
Аляксандр ХАХЛОЎ. Фота аўтара.

Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».

Последние новости

Кировск — здоровый город

Прививка поможет защититься

19 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024