У Дзень Перамогі спартсмены Кіраўшчыны не парушылі традыцый – змагаліся за перамогу асабістую і камандную

Не парушылі кіраўскіх традыцый у Дзень Перамогі спартсмены-аматары. На стадыёне райцэнтра разгарнуліся баталіі ў гонар Дня Перамогі. Толькі дзеці і дарослыя “ваявалі” па спартыўных правілах: перамагаў – мацнейшы.

Прыхільнікі здаровага ладу жыцця ад малога да дарослага спрачаліся за званне мацнейшага ў падыманні гіры, дартсе, армрэслінгу, скачках на скакалцы, шашках, шахматах. А аматары больш рухомых відаў спорту пасапернічалі ў футбольных паядынках – прычым актыўнымі былі і хлопчыкі, і дзяўчаты.

Акрамя пазітыўнага настрою, запалу бадзерасці, спартыўнага азарту кожны ўдзельнік спаборніцтваў меў магчымасць атрымаць салодкі прыз незалежна ад занятага месца – смачнымі цукеркамі частавалі арбітры усіх спартсменаў.

Фото Александра ХОХЛОВА.

Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.