Дзякуй героям за мірнае жыццё

Дзякуй героям за мірнае жыццё

Вяртаючыся аднойчы з Магілёва, спынілі аўтамабіль на ўзбочыне, непадалёку ад нас перад вачамі была панарама славутага Буйніцкага поля.
Сёлета – 80 год з пачатку Вялікай Айчыннай вайны і гераічнай абароны Магілёва. У памяці ўсплылі фотаздымкі падбітых нямецкіх танкаў: іх сфатаграфаваў фотакарэспандэнт Трошкін, які разам з Канстанцінам Сіманавым быў тут на полі бою ў ліпені 1941 года. Падчас такіх успамінаў ячшэ раз пераконваешся ў каштоўнасці і значнасці для кожнага з нас Айчыны…
Мяняюцца час і арыенціры, аднак, нязменным застаецца людская памяць аб усіх і ўсім, каму давялося перажыць жахі Вялікай Айчыннай вайны. Тыя трагічныя падзеі, што адбываліся на нашай шматпакутнай зямлі, выклікаюць у беларусаў адчуванне болю, але ў апошні час мы адчуваем крыўду за тое, што нехта мае намер перапі­саць гісторыю, перакруціць тыя ці іншыя факты.
Вайна і прыйшоўшыя з ёй бяда і гора правяралі людзей на трываласць, адданасць роднай зямлі і Радзіме. І ў гэтых нататках хацелася б на прыкладзе дзвюх сем’яў з в.Ахоцічы нашага раёна распавесці, як паво­дзілі сябе людзі ў той складаны і цяжкі для Айчыны час.
… Сям’я Лукі Русакевіча была вялікай – дзевяць чалавек. Жылі дружна, старанна працавалі, гадавалі дзяцей. Але здарылася вайна.
Калі вораг акупіраваў тэрыторыю раёна, моладзь яшчэ не паспелі мабілізаваць: сярод іх былі і два сыны Русакевіча – Анісім і Іван, яшчэ двое былі непаўналетнімі.
Былы салдат Лука Русакевіч ведаў звычкі немцаў: даво­дзілася сустракацца з імі яшчэ ў Першую сусветную вайну. Ён па магчымасці схаваў усё, што магло трапіць на вочы фашыстам. Тое самае параіў зрабіць і аднавяскоўцам.
Калі акупанты прапанавалі яму і далей працаваць лесніком, пагадзіўся. Многія сяльчане асудзілі Луку за гэты ўчынак, але большасць не паверыла, што ён пачаў служыць фашыстам. Як аказалася, пасада лесніка была своеасаблівай маскіроўкай. Леснікі Русакевіч, Ханяк і аб’ездчык Шчэрбіч змагаліся з ворагам па-свойму. Так, Лука Вікенцьевіч часцяком выводзіў чырвонаармейцаў, іх групы, а іншым часам і цэлыя падраздзяленні з акружэння, пераводзіў іх за Друць, да Дняпра. Арганізаваў свайго роду лазарэт, дзе сам лячыў параненых, дапамагаў ім дабрацца да сваіх.
Пазней Лука Русакевіч стаў разведчыкам першага створанага на тэрыторыі Кіраўскага раёна партызанскага атрада №620 імя В.І.Чапаева. І пры гэтым ён не пакідаў пасаду лесніка, каб не выклікаць падазрэнняў, мець магчымасць дапамагаць сваім людзям.
Яго сыны Анісім і Іван спачатку падтрымлівалі сувязь з партызанамі, а вясной 1942 года былі залічаны ў партызанскі атрад. Партызанілі і малодшыя дзеці Лукі – 16-гадовы Максім і 14-гадовы Яўген.
… Да вайны Астап Міхалап не карыстаўся аўтарытэтам сярод аднавяскоўцаў: на працы быў не ў першых радах, любіў больш пабалбатаць. Сям’я – немаленькая, але дастатку асаблівага не было.
У першую сусветную вайну ён быў салдатам царскай арміі, у Аўгустоўскіх лясах трапіў да немцаў у палон. Дадому вярнуўся толькі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, добра гаварыў па-нямецку. Бывала, расхваляў нямецкія парадкі, дысцыпліну, сельскую гаспадарку.
Калі ў Ахоцічах з’явіліся нямецкія салдаты, першым да іх пайшоў Астап Міхалап. За гэта аднавяскоўцы пачалі яго клікаць “нямецкім сабакам”. Калі ў вёску прыехалі акупацыйныя ўлады, каб прызначыць старасту, лепшай кандыдатуры чым Міхалап, яны не знайшлі. З першых дзён з новым “начальнікам” аднавяскоўцы імкнуліся не размаўляць.
Але, як высветлілася пазней, веданне нямецкай мовы і служба на немцаў не аднойчы дапамагалі Астапу адвесці бяду ад аднавяскоўцаў і партызан. Не пакідаў ён без дапамогі і сем’і чырвонаармейцаў.
Двое сыноў Астапа знахо­дзіліся на фронце, дваіх ён, не задумваючыся, адправіў у партызаны.
Да самай гібелі, а здарылася гэта ў ліпені 1942 года, Астап Міхалап заставаўся сапраўдным патрыётам сваёй Айчыны. У тыя гарачыя ліпеньскія дні эсэсаўцы схапілі больш дзесяці мясцовых жыхароў, сярод іх аказаліся Астап Міхалап і Лука Русакевіч. Яны загінулі ад рук фашыстаў…
Вайна – гэта заўсёды страшна: гінуць нявінныя людзі, дзеці, знішчаецца ўсё, што ствараецца плённай працай многіх пакаленняў.
Кожны раз, узгадваючы незабыўныя даты ў гісторыі нашага народа, мы павінны ўспамінаць герояў Айчыны, каму мы абавязаны мірным жыццём.
Аляксандр Дзмітрыеў.

Последние новости

Профилактика и безопасность

Огонь повредил дом

19 апреля 2024
В Комитете госконтроля

Рассмотрели вопросы жизнедеятельности населения

19 апреля 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

19 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Акцыя «Разам з мастацтвам» на Кіраўшчыне

19 апреля 2024
Общество

Вопросы граждан были решены

18 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Школа – территория здоровья

18 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Замени старую электропроводку

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Дом – не зона конфликта

18 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024

Рекомендуем

Актуально

В субботу 6 апреля на территории Кировщины прошел “Единый день озеленения

6 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко: миролюбивая Беларусь нужна и России, и Украине, но “Зеленский начинает нас цеплять”

8 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Мір на зямлі – галоўная каштоўнасць

11 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Профилактика и безопасность

Безопасность движения

15 апреля 2024
Общество

Житель агрогородка Барсуки Кировского района осужден по части 2 статьи 205 Уголовного Кодекса Республики Беларусь

13 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 красавіка адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 апреля 2024
Общество

На заседании cовета Кировского районного объединения профсоюзов был рассмотрен ряд вопросов, касающихся деятельности организации

9 апреля 2024